Люксембургская сацыялістычная рабочая партыя (ЛСРП) (, , ) — левацэнтрысцкая палітычная партыя.

Партыя была заснавана 5 ліпеня 1902 года як Сацыял-дэмакратычная партыя. У 1912 годзе ў склад партыі ўвайшла Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. У 1916 годзе партыя перайменоўваецца ў Сацыялістычную партыю, у 1921 годзе - Люксембургскую рабочую партыю. У 1944 годзе, пасля вайны, партыя была пераўтворана ў Люксембургскую сацыялістычную рабочую партыю. У 1948 годзе ЛСРП атрымала свой лепшы вынік на выбарах - 37,8%.

У 1971 годзе ад партыі адколваецца правае крыло і ўтварае Сацыял-дэмакратычную партыю, якая спыніла сваё існаванне ў 1984 годзе.

Літаратура

Спасылкі lsap.lu — афіцыйны сайт ЛСРП

Катэгорыя:Палітычныя партыі Люксембурга Катэгорыя:Партыі-члены ПЕС Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал