Іван Кірчук (нар. , Ліда, Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік, выкладчык, лідар гурта «Этна-трыа Троіца». Аўтар шматлікіх праграм і рэканструяваных абрадаў і свят.
Біяграфія Скончыў Лідскі дзяржаўны музычны каледж па спецыяльнасці дырыжор акадэмічнага хора. У 1985 годзе скончыў Інстытут культуры па спецыяльнасці кіраўнік народнага хора, працягнуў адукацыю ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР па спецыяльнасці фалькларыстыка. З 1996 года — лідар музычнага калектыва Этна-трыа «Троіца».
Літаратура Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 686. Культура. — 2014. — 11 кастрычніка (№ 41). — С. 6-7. Культура. — 2018. — 15 верасня (№ 37). — С. 6. Культура. — 2019. — 23 сакавіка (№ 12). — С. 4-5. Мазаіка жыцця / А. Тамковіч. — Мінск, 2017. — С. 193—206. Минская школа сегодня. — 2015. — № 9. — С. 60-63. Полымя. — 2019. — № 7. — С. 144—148.
Спасылкі «З’язджаць можна, але куды?» Іван Кірчук — пра тое, чаму застаецца ў Беларусі і якім будзе новы альбом з 50 песень