ГродэнапльЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. ( — «шоўк з Неапалю») — шчыльная гладкафарбаваная шаўковая тканіна.
«Гро» () у складовых назвах тканін азначаў наяўнасць у іх шоўку. У XIX стагоддзі існавала шмат сартоў шоўку, назвы якіх пачыналіся з «гро»: гродафрык («афрыканскі»), гродэтур, грагрон. Для трываласці гродэнаплю бралі аснову і ўток у некалькі нітак. Першапачаткова такі шоўк рабіўся на поўдні Італіі.
У Расійскай імперыі гродэнапль набыў асаблівую папулярнасць у першай трэці XIX стагоддзя, з яго рабілі аздабленне на жаночыя сукенкі і зімовыя капаты для прагулак у экіпажах і нават лёгкі далікатны жаночы абутак. У п’есе А. М. Астроўскага «» купецкая дачка Алімпіяда Самсонаўна выхваляецца сваімі шматлікімі і дарагімі ўборамі, сярод якіх разам з грагронавымі і гродафрыкавымі ёсць і гродэнаплевыя. Са шчыльнага гродэнаплю, акрамя адзення, выраблялі таксама жаночыя капялюшыкі і мужчынскія . У Дастаеўскага ў «» і «Злачынстве і пакаранні» згадваюцца труны, абабітыя белым гродэнаплем.
Літаратура
Ф. Ф. Комиссаржевский. Гроденапль // История костюма / под ред. Н. Кочаровой. — М.: Астрель, 2005. — С. 310. — 336 с.: ил. с. — 10 000 экз. — ISBN 5-271-105514-8.
Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Неапаль