Далама́н, Долман, ДольманЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. (ад < — «даўгакрылае адзенне», «халат») — венгерскае народнае адзенне, а таксама выгляд ваеннага мундзіра. У Турцыі гэта было доўгае мужчынскае адзенне з вузкімі рукавамі. У XVIII стагоддзі гэтую вопратку запазычылі венгры. Венгерскі даламан больш падобны на доўгую куртку ніжэй каленяў, пашытую з сукна або аксаміту. На грудзях, руках і знізу упрыгожаны нашытымі шнурочкамі, зашпількамі «брандэнбург», тасьмой. Паступова пашыў гэтай курткі змяняўся, яна станавілася карацей.
З часам даламан стаў традыцыйным адзеннем венгерскіх . З XVIII ст. мода на ваенны даламан распаўсюджвалася ў розных еўрапейскіх краінах. У Польшчы даламан называлі «гусаркай» (huzarka), паколькі гэта было адзенне гусараў. Таксама даламан набыў зусім іншы выгляд. Цяпер гэта была кароткая куртка, але з такім жа спосабам аздаблення. Па-над даламанам на левае плячо накідалі — падшытую мехам куртку. У 1849 годзе даламаны пачалі знікаць з венгерскіх падраздзяленняў аўстрыйскай арміі. Затое гусары пачалі насіць мундзір — таксама на аснове традыцыйнага венгерскага адзення.
Катэгорыя:Ваенная форма Катэгорыя:Курткі