Сяргей Стасевіч (нар. , г. Івацэвічы) — беларускі грэка-каталіцкі святар, настаяцель і ініцыятар будаўніцтва Царквы Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа ў Лондане, дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Івацэвічах.

Скончыў у 1999 годзе філасофскі факультэт БДУ, у 2004 годзе Папскі ўніверсітэт Святога Тамаша Аквінскага ў Рыме, у 2009 годзе Гітруп-Каледж Лонданскага ўніверсітэта. Магістр кананічнага праваАйцец Сяргей Стасевіч: У Лондане я знайшоў Беларусь, якую шукаў на радзіме — Царква (газета), 28.12.2012.

Працаваў у рэдакцыі газеты «Каталіцкія навіны» і выдавецтве Pro Christo. Рэдактар малітоўніка «Госпаду памолімся» (Мінск, 2002).

У 2006 г. пасвечаны на грэка-каталіцкага святара ў Лондане.

Узначаліў беларускую грэка-каталіцкую грамаду ў Лондане пасля смерці айца Аляксандра Надсана.

У 2015—2016 гг. ініцыяваў і ажыццявіў будаўніцтва Царквы Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа ў Лондане.

У 2018 годзе ўзнагароджаны Медалём да стагоддзя БНРУручэнні Медалёў да стагоддзя БНР: Таронта, Лондан, Вашынгтон — Рада БНР, афіцыйны сайт, 26.03.2019.

Спасылкі «А зарабляю я ў шпіталях як капелан». Інтэрв’ю з айцом Сяргеем Стасевічам — беларускім святаром у Лондане — Царква (газета), 22.07.2022 Высвячаны імаверны пераемнік айца Надсана — Наша Ніва, 18.05.2006

Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Грэка-каталіцкія святары Беларусі