Пётр Рыгоравіч Ігнатовіч (, в. Цярэсіна, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1975), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыў Мінскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1956), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1965), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аспірантура, 1974).
Працаваў у сельскай школе (Чэрвенскі раён, Мінская вобласць; 1956—1959, настаўнік), Чэрвенскім раённым камітэце ЛКСМБ (сакратар), Чэрвенскім раённым Савеце дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (начальнік аддзела культуры), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1975—1981, дацэнт кафедры навуковага камунізму), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1981, прафесар кафедры культуралогіі, у 1992—2003 — загадчык кафедры, з 2015 — прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук, з 2021 — кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльныя праблемы развіцця беларускага грамадства; беларуская нацыянальная культура; сацыякультурная дзейнасць ва ўмовах трансфармацыі беларускага грамадства; сацыялогія культуры.
Узнагароды Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2012) і інш.
Бібліяграфія Деятельность Компартии Белоруссии по повышению роли клубных учреждений в коммунистическом воспитании трудящихся (1966—1970 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Игнатович Петр Григорьевич. ― Минск, 1974.
Крыніцы
Літаратура Адданы навуцы аб культуры (да 75-годдзя з дня нараджэння прафесара П. Р. Ігнатовіча) / А. І. Смолік // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2012. — № 1. — С. 149—153.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі