Святлана Іванаўна Нартава (4 верасня 1932, Бабруйск — 12 снежня 2008, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія У 1960 г. закончыла Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка. Выкладала ў Мінскага мастацкага вучылішча (1961—1966). Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 г. Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габелен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.

Асноўныя творы: вітражы ў атэлі ў Брэсце; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басейне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»; габелен «Вечна жывым прысвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднання «Гарызонт» (усе ў Мінску), міні-габелены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае святло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненне цішыні», «Вясёлка сфер», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафета» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш, Ніны Мацяш, Марка Смагаровіча і інш. Жыла ў Мінску.

Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза Мастакоў.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі