Мікалай Дзмітрыевіч Бэр (, ,  — ) — рускі хормайстар, кампазітар і збіральнік народных песень.

Біяграфія Мікалай нарадзіўся ў сям’і сенатара Дзмітрыя Барысавіча Бэра і Юліі Дзмітрыеўны Стунеевай-Глінкі, пляменніцы М. І. Глінкі, 8 студзеня 1861 (27 снежня 1860) у радавым маёнтку Пачынак Смаленскай губерні.

У 1889 годзе скончыў Пецярбургскую кансерваторыю.

У 1892—1917 гадах — хормайстар Вялікага тэатра ў Маскве.

Апошнія гады жыў у Ельні.

Творчасць Разам з У. М. Дабравольскім вёў збіральніцкую дзейнасць на Смаленшчыне, запісаў каля 500 песенных мелодый да сабраных ім тэкстаў (частка запісаў захоўваецца ў фондах ў Маскве; 13 напеваў змешчана ў кнізе Л. Кан-Новікавай «М. Глінка. Новыя матэрыялы і дакументы», выпуск 1, 1950).

Аўтар рамансаў, апрацовак цыганскіх песень для голасу і фартэпіяна.

Арганізаваў музычную школу, мемарыяльны пакой М. Глінкі ў Смаленскім музеі.

Літаратура