Судовы веснік — часопіс, які выдаецца Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Пачаў выдавацца пасля стварэння судовай улады Беларусі. Першы часопіс быў выдадзены ў студзені 1992 года. Выходзіць адзін раз у тры месяцы. Мова выдання руская, але рэдка бываюць допісы на беларускае мове. Галоўны рэдактар — Вольга Уладзіміраўна Кісялёва. Раней была Наталля Святаславаўна Радкоўская.
Управа выдання — 220020 Беларусь, Мінск, вул. Арлоўская, д. 76.
Часопіс мае пасведчанне № 1048 ад 15.01.2010 года, якое было выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Наклад часопісу прыблізна 2000 асобнікаў.
Змест У часопісе публікуюццаЗмест Судовага весніка : пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія растлумачваюць парадак прымянення прававых норм, і каментарыі да пастаноў; судовыя пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь; касацыйная, апеляцыйная і наглядная практыка абласных судоў; агляды судовае практыкі; матэрыялы аб вопыце работы суддзяў і судоў Беларусі; аналітычныя артыкулы па пытаннях правапрымянення і дыскусійныя матэрыялы, у якіх ёсць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.
Рашэннем калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках.
Спасылкі Кантакты Гродзенская абласная бібліятэка
Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Юрыдычныя часопісы Катэгорыя:1992 год у Мінску Катэгорыя:Часопісы Беларусі