«Муляр» () — дакументальны фільм, зняты ў 1973 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Прэм’ера фільма адбылася ў 1981 годзе.
Апісанне фільма Дакументальны фільм пра , якога ў сталінскія часы партыя заахвоціла стаць узорным работнікам і спрыяць справе камунізму. Як маладога актывіста, яго прасунулі па службе. Ён прыгадвае: «Я стаў чынушам, а не актывістам… Я займаўся папяровай працай, я задыхаўся і мне прыходзілася ўпускаць свежае паветра праз акно… А потым надышоў 1956 год, і раптам усё рухнула. Было крыху балюча. Паўставала пытанне: што цяпер? І ў 1956 годзе я папрасіў, каб мяне замянілі і адправілі працаваць на вытворчасць. Я вярнуўся туды, адкуль прыйшоў». Камера паказвае муляра — чалавека, чыё жыццё было зрасходавана вышэйстаячымі ідэалагічнымі сіламі — чаргуючы сцэны з першамайскага параду і яго паўсядзённага жыцця.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
«Муляр» на сайце «FilmPolski.pl»
Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1973 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага