Вільгельміна Луіза Бадэнская (; ) — маці расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны (жонкі Аляксандра II), жонка Людвіга II Гесэнскага, вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская.
Біяграфія Нарадзілася малодшай дачкой у сям’і Карла Людвіга, спадчыннага прынца Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Яе старэйшая сястра Лізавета стала жонкай расійскага імператара Аляксандра I. Саму ж Вільгельміну выдалі замуж 19 чэрвеня 1804 года за яе кузена, роднага пляменніка яе маці, спадчыннага прынца Гесэнскага Людвіга, які быў нашмат старэйшым за яе і атрымаў у спадчыну тытул вялікага герцага ў 1830 годзе.
Іх дзеці: Людвіг (1806—1877) мёртванароджаны сын (1807) Карл (1809—1877)
Каля 1820 года сужэнцы сталі жыць асобна. У 1820 годзе Вільгельміна набыла маёнтак Гайлігенберг, дзе пасялілася са сваім камергерам, баронам Аўгустам фон Сенарклен дэ Грансі. thumb|200px|left|Дачка — імператрыца Марыя Аляксандраўна Дзеці, народжаныя пасля 1820 года: Лізавета (1821—1826) мёртванароджаная дачка (1822) Аляксандр (1823—1888) — служыў пры рускім двары, стаў дзедам каралевы Іспаніі Вікторыі, жонкі Альфонса XIII, каралевы Швецыі Луізы, жонкі Густава VI Адольфа і прадзедам Філіпа Эдынбургскага, мужа англійскай каралевы Лізаветы II. Марыя (1824—1880)
Людвіг, муж Вільгельміны, пад націскам брата і сясцёр Вільгельміны (вялікага герцага Бадэнскага, Імператрыцы Расіі Лізаветы Аляксееўны, каралеў Баварыі, Швецыі і герцагіні Браўншвайгскай) афіцыйна прызнаў гэтых дзяцей.
Катэгорыя:Бадэнскія прынцэсы Катэгорыя:Вялікія герцагіні Гесэнскія Катэгорыя:Дамы вялікага крыжа ордэна Святой Кацярыны