Стэфанія Луіза Адрыянна дэ Багарнэ́ (; 28 жніўня 1789, Версаль — 29 студзеня 1860, Ніца) — вялікая герцагіня Бадэнская, жонка вялікага герцага Карла Бадэнскага.

Біяграфія Нарадзілася ў Версалі ў сям’і графа Клода Багарнэ, стрыечнага брата віконта Аляксандра дэ Багарнэ, і яго жонкі Кладзіны. Пасля смерці маці ад сухот у 1791 годзе выхоўвалася ў пансіёне пры кляштары ў Мантабане, адкуль па загадзе Напалеона была выклікана ў Парыж. Жазэфіна Багарнэ прызначыла яе ў модны пансіён мадам Кампан, дзе выхоўвалася яе дачка Гартэнзія. Па заканчэнні навучання ў 1806 годзе Стэфанія, як член імператарскай сям’і, пераехала на жыхарства ў палац Цюільры, дзе вяла раскошнае жыццё, якое доўжылася, аднак, нядоўга.

Неўзабаве Напалеон з палітычных меркаванняў арганізаваў яе шлюб з курфюрстам Карлам Бадэнскім (1786—1816), дараваў Стэфаніі тытул «прынцэсы Францыі» і ўрачыста ўдачарыў яе. Каб дзед жаніха пагадзіўся на гэты няроўны шлюб, Напалеон павялічыў яго ўладанні і зрабіў яго вялікім герцагам. Акрамя таго ён прымусіў Карла Бадэнскага адмовіцца ад сваёй нявесты Аўгусты Баварскай, з якой ажаніў свайго пасерба Яўгенія Багарнэ.

Стаўшы прыёмнай дачкой імператара, Стэфанія была пераведзена ў асабліва раскошныя апартаменты Цюільры і ва ўсіх прыдворных цырымоніях займала другое месца пасля імператрыцы Жазэфіны, што ўзбудзіла зайздрасць Гартэнзіі і сясцёр імператара. Ад прыроды вясёлая, жывая і какетлівая (з добрым колерам твару, блакітнымі вачамі і прыгожымі бялявымі валасамі) Стэфанія аказвала Напалеону асобую ўвагуМемуары госпожи Ремюза. — М.: «Захаров», 2017. — 592 с.. Ён жа, маючы слабасць да добранькай сваячкі, паддаўся яе чарам. Пайшлі плёткі. Гэтаму ганебнаму скандалу паклала канец рэўнасць Жазэфіны, якая нагадала Стэфаніі, што «ў яе ёсць жаніх, якому ёй і трэба строіць вочкі, а не мужу цёткі».

Калі Карл Бадэнскі прыехаў у Францыю, ён зусім не спадабаўся нявесце. Вяселле адбылося ў Парыжы 8 красавіка 1806 года, аднак, Стэфанія з першага ж дня замкнулі дзверы сваёй спальні перад мужам. Карыстаючыся вялікай папулярнасцю ў грамадстве, яна какетнічала з Жэромам Банапартам, яе вабіла яго страсць і на ўсіх балях яна танчыла толькі з ім. Аднойчы ўвечар іх блізкія адносіны сталі вельмі прыкметнымі і з прынцэсай Кацярынай здарылася істэрыка. Паводзіны Стэфаніі выклікалі ўсеагульнай скандал. Напалеон зрабіў ёй строгую вымову і адправіў яе з мужам у Карлсруэ, куды стаў пісаць ёй бацькоўскія лісты, раячы любіць мужа. У Германіі адчужэнне паміж мужам і жонкай працягвалася па-ранейшаму і прынц Карл стаў весці цалкам асобнае ад жонкі жыццё.

Але ў 1808 годзе ў легкадумнай Стэфаніі адбыліся змены, яна, разумеючы, што павінна нарадзіць спадчынніка, нечакана стала ласкавай з мужам, але прынц астуджаны яе супраціўленнем, не паверыў у шчырасць яе пачуццяў і адштурхнуў яе. Справа дайшла то таго, што яны не бачыліся ў працягу двух гадоў. Карл пражываў у Карлсруэ, а Стэфанія ў Мангейме. Тым не менш у 1810 годзе яны прымірыліся і сталі шчаслівай закаханай парачкай, нарадзіўшы на свет пецярых дзяцей. У 1811 годзе пасля смерці дзеда прынц Карл стаў вялікім герцагам, а Стэфанія герцагіняй. На працягу сямі гадоў яна была цалкам шчаслівай у сямейным жыцці, хоць смерць яе сына і прыдворныя інтрыгі з мэтай пераканаць мужа развесціся з ёй прычынілі ёй нямала гора.

8 снежня 1818 года Карл Бадэнскі нечакана памёр. Пасля яго смерці трон Бадэна заняў ягоны дзядзька Людвіг I. Застаўшыся ўдавой у 29 гадоў, Стэфанія доўга аплаквала мужа і сына. Яна жыла вельмі сціпла ў Мангеймскім замку, дзе яе салон быў папулярным месцам сярод мясцовых інтэлектуалаў, ці ў летнім палацы ў Бадэн-Бадэне. Праз некалькі гадоў яна перасялілася ва Фрайбург. Там у маляўнічым замку яна стала прымаць свецкіх асоб і нават давала балі. Пасля таго як прынц Луі Напалеон стаў прэзідэнтам другой Французскай рэспублікі, Стэфанія часта наведвала Парыж, дзе брала ролю гаспадыні на балях, якія даваў прынц у Елісейскім палацы. Яна вітала аднаўленне імперыі ў Францыі і памерла ад запалення лёгкіх у 1860 годзе ў Ніцы. Пахавана ў каралеўскай пахавальні ў ў Пфорцгайме.

Дзеці Луіза (1811—1854), замужам за кронпрынцам Густавам Вазай (1799—1877), пераемнікам скінутага шведскага караля Густава IV; сын (1812—1812) (паводле народных чутак, Каспар Гаўзер); Жазэфіна (1813—1900), замужам за князем Карлам Антонам Гогенцолерн-Зігмарынгенам; Аляксандр (1816—1816); Марыя (1817—1888), замужам за Уільямам, 11-м герцагам Гамільтанам (1811—1863); іх дачка была маці манакскага князя Луі II.

Спасылкі

Біяграфія

Стэфанія Стэфанія Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIX стагоддзя Катэгорыя:Герцагіні