Ольстэрская юніянісцкая партыя () — юніянісцкая палітычная партыя ў Паўночнай Ірландыі«NI parties step on election trail». BBC News.. Партыя была заснаваная ў 1905 годзе, вылучыўшыся з Ірландскага юніянісцкага альянсу ў Ольстэры. Узначаленая Эдуардам Карсанам, партыя змагалася супраць руху гомрул. Пры падзеле Ірландыі яна была кіруючай партыяй Паўночнай Ірландыі з 1921 па 1972 гады«Ulster Unionist Party». BBC Politics.. Пад кіраўніцтвам Дэвіда Трымбла партыя заключыла Белфасцкае пагадненне ў 1998 годзе, якое скончыла ірландскі канфлікт. Трымбл займаў пасаду першага міністра Паўночнай Ірландыі з 1998 па 2002 гады. У 2003 годзе партыя прайграла выбары Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. З 1905 па 1972 гады партыя фактычна з’яўлялася паўночна-ірландскай філіялам Кансерватыўнай партыі.
Заўвагі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітычныя партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітыка Паўночнай Ірландыі