Гарадскі каледж Нью-Ёрка () — асноўны і найстарэйшы каледж Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка (CUNY). Яго кампус плошчай каля 14 га размешчаны ўздоўж Канвент-авеню, у раёне Гамільтан-Хайтс на Манхэтэне.
Гісторыя
Заснаваны ў 1847 годзе на сродкі заможнага бізнесмена . Гарадскі каледж Нью-Ёрка быў першай бясплатнай грамадскай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі, а таксама на працягу многіх гадоў лічыцца флагманскім кампусам CUNY.
Увосень 2011 года ў каледжы налічвалася 16 544 студэнтаў, якія навучаліся на бакалаўраў, магістраў, дактароў у галіне архітэктуры, інжынернай справы, свабодных мастацтваў і навук, адукацыі, біямедыцыны, псіхалогіі і інш. Студэнцкі склад гарадскога каледжа Нью-Ёрка адзін з самых разнастайных у ЗША і аб’ядноўвае прадстаўнікоў 162 краін свету.
Вядомыя выпускнікі
Сярод выпускнікоў гарадскога каледжа Нью-Ёрка шмат выбітных навукоўцаў, інжынераў, палітыкаў, бізнесменаў, пісьменнікаў і інш., якія аказалі значны ўплыў на развіццё навукі і грамадства.
11 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі:
Джуліян Швінгер, Арно Алан Пензіяс, Леон Макс Ледэрман, Артур Корнберг, Генры Кісінджэр, Джэром Карле, Роберт Хофштадтэр, Херберт Аарон Хаўптман, Роберт Джон Аўман, Кенет Джозеф Эроў, Джуліус Аксельрад.
Таксама яго выпускнікі:
амерыканскі фінансіст Бернард Барух, сацыёлаг і публіцыст, заснавальнік тэорыі постіндустрыяльнага грамадства Дэніэл Бэл, вядомы вучоны-механік Бернард Будзянскі заснавальнік карпарацыі Intel Эндру Стывен Гроўв, наватар у галіне вытворчасці цацак для дзяцей Фрэнк Каплан, амерыканскі мадэльер і бізнесмен Ральф Ларэн, 65-ы дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, матэматык і адзін з заснавальнікаў шматзначнай логікі Эміль Леон Пост, фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэорыі струн Леанард Саскінд, даследчык і вірусолаг Джонас Солк, аўтар тэорыі кагнітыўнага дысанансу Леон Фестынгер, інжынер і вынаходнік Герман Холерыт, вынаходнік пратаколу TCP і IP Роберт Эліёт.
Таксама ў каледжы некаторы час вучыліся:
амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, драматург і джазавы кларнетыст Вудзі Ален.
Заўвегі
Спасылкі
Афіцыйны сайт каледжа
Катэгорыя:Універсітэты штата Нью-Ёрк