Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЛСДРП) () — палітычная партыя ў Латвіі.
Гісторыя У 1989 годзе адбылося аднаўленне ў Латвіі ЛСДРП. У 1990 годзе частка сяброў КПЛ — прыхільнікаў выхаду з СССР — стварылі Незалежную КПЛ. У тым жа годзе яна перайменавалася ў Дэмакратычную партыю працы Латвіі (ДППЛ). ДППЛ у канцы 1995 года была перайменавана ў Латвійскую сацыял-дэмакратычную партыю (ЛСДП). У 1996 годзе да яе далучылася партыя «Taisnība».
У 1999 годзе ЛСДРП, ЛСДП і Латгальская дэмакратычная партыя аб’ядналіся пад імем ЛСДРП, але на чале са старшынёй ЛСДП Юрысам Баярсам. З 2001 года па 2005 год ЛСДРП узначальвала кіруючую кааліцыю ў Рыжскай думе.
Спасылкі Сайт партыі Моладзевая арганізацыя партыі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Латвіі Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Партыі-члены ПЕС Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі