Фізіка-інжынерны факультэт МДПУ імя І. П. Шамякіна — структурнае падраздзяленне МДПУ імя І. П. Шамякіна.
Гісторыя Факультэт арганізаваны 3 лістапада 2015 года ў выніку аб’яднання фізіка-матэматычнага і інжынерна-педагагічнага факультэтаў (загад рэктара ад 30.10.2015 № 748-к).
Фізіка-матэматычнага факультэта 23 лютага 1944 года Савет народных камісараў БССР прыняла пастанову № 57 аб аднаўленне дзейнасці Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў горадзе Мазыры, які стаў называцца Мазырскім настаўніцкім інстытутам. 15 сакавіка 1944 года ў складзе інстытута пачащ функцыяваць фізіка-матэматычны факультэт. У 1946 годзе на фізіка-матэматычным факультэце адбыўся першы выпуск 32 настаўнікаў фізікі і матэматыкі сямігадовай школы. У 1964 годзе ў звязку з адкрыццём аналагічнага факультэта ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытуце факультэт прыпыніў падрыхтоўку кадраў, а з 1977 года была адноўлена праца фізіка-матэматычнага факультэта.
Дэканы: Іван Васільевіч Пісарчык (1944—1947) Міхал Фёдаравіч Караткевіч (1954—1958) Арсень Лаўрынавіч Касец (1958—1961) Віктар Іванавіч Башмакоў (1977—1982) Рыгор Прохаравіч Судзібар (1982—2000) Ірына Мікалаеўна Кралевіч (2000—2007)
Інжынерна-педагагічны факультэт 1 верасня 1982 года быў арганізаваны факультэт агульнатэхнічных дысцыплін і працы, якая ў 1989 годзе ператвораны ў інжынерна-педагагічны факультэт.
Дэканы: Аляксандр Аляксандравіч Худзякоў (1982—1984) Мікалай Канстанцінавіч Шчур (1984—1990) Валянцін Казіміравіч Пакштас (1990—1999) Пётр Іванавіч Савянок (1999—2001) Валерый Паўловіч Рэдзькін (2001—2003) Людміла Мікалаеўна Бакланенка (2003—2008) Валянцін Аляксеевіч Васюта (2008—2015)
Спецыяльнасці Матэматыка і інфарматыка; Фізіка і інфарматыка; Кампутарная фізіка; Прафесійнае навучанне (машынабудаванне); Прафесійнае навучанне (будаўніцтва).
Кафедры Фізікі і матэматыкі Тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі Інжынерна-педагагічнай адукацыі
Дэканы
Інэса Мікалаеўна Кавальчук
Спасылкі Афіцыйны сайт Фізіка-інжынернага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна .
Катэгорыя:Студэнцкая вуліца (Мазыр) Катэгорыя:Фізіка-інжынерны факультэт МДПУ імя І. П. Шамякіна