Аксана Стэфанаўна Забужка (нар. , ) — украінская пісьменніца і паэтэса.

Біяграфія Аксана Забужка скончыла філасофскі факультэт (1982) і аспірантуру (1985) Кіеўскага ўніверсітэта. Кандыдат філасофскіх навук, абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эстэтычная прырода лірыкі як кірункі мастацтва». У 1987 годзе ўступіла ў КПСС. Працавала выкладчыкам эстэтыкі ў Кіеўскай кансерваторыі. З 1989 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Украіны. У 1992 годзе Аксана Забужка выкладала ўкраіністыку ва ўніверсітэце штата Пенсільванія як запрошаны пісьменнік. У 1994 годзе яна атрымала стыпендыю Фонду Фулбрайта і выкладала ў Гарвардскім і Пітсбургскім універсітэтах.

Уступіла ў Саюз пісьменнікаў СССР (1987).

Узнагароды Ордэн княгіні Вольгі III ступені (16 студзеня 2009 года) — за важкі асабісты ўклад у справу кансалідацыі украінскага грамадства, пабудову дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы і з нагоды Дня Саборнасці Украіны. Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (7 сакавіка 2019 г.) — за кнігу «І зноў я залажу ў танк…». паэтычная прэмія Global Commitment Foundation (1997) прэмія Фонда ім. Гелен Шчэрбань-Лапіка (1996) прэмія Фонду Кавалёвых (1997) прэмія Фонду Ракфелера (1998) прэмія Дэпартамента культуры г. Мюнхена (1999) прэмія Фонду Ледыг-Ровальт (2001) узнагарода дэпартамента культуры г. Грац (2002)