Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі (; 7 мая 1794, Лангенбург — 12 красавіка 1860, Бадэн-Бадэн) — чацвёрты князь дому Гогенлоэ-Лангенбург.

Біяграфія Эрнст Крысціян Карл Гогенлоэ-Лангенбургскі — старэйшы сын князя Карла Людвіга Гогенлоэ-Лангенбургскага і яго жонкі графіні Амаліі Генрыэты Сольмс-Баруцкай (1768—1847).

Эрнст правучыўся тры гады ў Цюбінгенскім і Гайдэльбергскім універсітэтах, затым паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію. У 1819 годзе стаў дэпутатам вюртэмбергскага саслоўнага сходу. Слабое здароўе вымусіла Эрнста адмовіцца ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Памёр падчас знаходжання ў Бадэн-Бадэне і быў пахаваны ў Лангенбургу.

Нашчадкі 18 лютага 1828 года Эрнст Гогенлоэ-Лангенбургскі ажаніўся ў Кенсінгтонскім палацы з прынцэсай Феадорай Лайнінгенскай, адзінай дачкой Эміха Карла Лайнінгенскага і яго другой жонкі прынцэсы Вікторыі Саксен-Кобург-Заальфельдскай, старэйшай сястры ад адной маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.

У шлюбе з Феадорай Лайнінгенскай нарадзіліся: Карл (1829—1907), у марганатычным шлюбе з Марыяй Гратволь (1837—1901), баранесай Бронскай; Эліза Адэлаіда Вікторыя (1830—1850); Герман (1832—1913), у шлюбе з прынцэсай Леапальдзінай Бадэнскай; Віктар Фердынанд Франц (1833—1891), у марганатычным шлюбе з лэдзі Лаурай Вільгельмінай Сеймур, графіняй Глайхенскай; Адэльгейда, замужам за Фрыдрыхам VIII Шлезвіг-Гальштэйнскім; Феадора (1839—1872), замужам за Георгам II Саксен-Мейнінгенскім

Спасылкі

gen.heinz-wember.de

Катэгорыя:Князі Гогенлоэ-Лангенбурга Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вюртэмбергскай кароны Катэгорыя:Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя ў Лангенбургу