Аляксандр Фаміч Паго́скі (; — ) — рускі пісьменнік, выдавец. Псеўданімы: Армеец; Фомич А.; Щираго Ив Меркулыч; Щирый Ива Меркулыч. Крыптанімы: А. П.; П.
Біяграфія Нарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. Разам з бацькамі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім вучылішчы вышэйшых навук. У 1831 годзе паступіў на ваенную службу. Выйшаў у адстаўку ў 1843 годзе ў чыне падпаручніка. Да 1862 года быў на службе ў Дэпартаменце карабельных лясоў. Працаваў у Санкт-Пецярбургскім камітэце пісьменнасці, а з 1870 года быў яго старшынёй. У 1873 гадзе быў прызначаны інспектарам экіпажных школ пісьменнасці Балтыйскага флоту.
Памёр 7 верасня 1874 года. Пахаваны на Воўкаўскіх лютэранскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Творчасць і выдавецкая дзейнасць Літаратурную дзейнасць А. Ф. Пагоскі пачаў у 1840-х гадах. У часопісе «Чтения для солдат» было надрукавана яго першае апавяданне. Выдаваў часопісы «Солдатская беседа» (1853—1863), «Досуг и дело» (1867—1874), «Народная беседа». Аўтар празаічных, вершаваных і драматычных твораў, сярод якіх «Салдацкія нататкі» (1855), «Дзед Назарыч» (1860), «Няздольны чалавек» (1867), «Маёрская дачка» (1869), «Старыкі» (1871), «Абарона Севастопаля. Гутаркі пра вайну 1853—1856 года» (1873—1874), «Падасінавікі» (1881), «Суд прадбачання» і інш. Таксама пісаў пабасенкі і анекдоты.
Літаратура
Литературная энциклопедия. — В 11 т. / Под редакцией В. М. Фриче, А. В. Луначарского. — М.: издательство Коммунистической академии, Советская энциклопедия, Художественная литература, 1929—1939.
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выдаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі XIX стагоддзя