Ганна Васільеўна Татарынава (нар. , Брэст, Беларусь) — беларуская футбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту Беларусі (1994), майстар спорту Украіны (2002).
Клубная кар’ера З 1990 года стала займацца футболам у мясцовай ДЮСШ «Вікторыя» (г. Брэст). Настаўнікам быў беларускі трэнер і футбаліст Мікалай Мікалаевіч Горбач. З 13-14 летстала рэгулярна гуляць за брэсцкую футбольную каманду «Вікторыя». У 1994 годзе заваявала бронзу з брэсцкай «Вікторыяй». А сапраўдны поспех прыйшоў пасля пераходу ў футбольны клуб «Бабруйчанка» (г. Бабруйск), дзе двойчы была чэмпіёнамі краіны — у 2001 і ў 2002 гадах. У 2001 годзе стартавала ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА. З 1998 года стала гуляць у нацыянальнай зборнай.
Тытулы і дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2001, 2002 Чэмпіён Украіны (5): 2003, 2004, 2006, 2008, 2011 Уладальнік Кубка Украіны (7): 2003, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2011 Срэбны прызёр чэмпіянату Украіны (3): 2005, 2007, 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1994 Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2003 Лепшы футбаліст Беларусі сярод жанчын: 2009 Крыніцы
Спасылкі Анна ТАТАРИНОВА: «Пусть цветы всегда цветут у женских ног!»
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Бабруйчанка Катэгорыя:Ігракі ЖФК Вікторыя-86 Брэст Катэгорыя:Ігракі ЖФК Жытлабуд-1 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ЖФК ЦПАР-Данчанка Катэгорыя:Майстры спорту Украіны Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі