«Прыгажун і пачвара» ― беларускі анімацыйны фільм, які быў зняты па матывах казкі пісьменніцы Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска» на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2019 годзе.
Сюжэт Гісторыя аб незвычайным сяброўстве. Жабяня Апалон набыло прызнанне і павагу ў сваіх суродзічаў не толькі тым, што яно прыгожае, але і тым, што ў яго адважнае і высакароднае сэрца. Але ён сумуе, разумеючы, што ён ніколі не зможа быць вялікім, памылкова мяркуючы, што шчасце ў памеры. Нечакана ў гэтай мясцовасці аб’яўляецца Лох-Неская пачвара, якая якраз няшчасная менавіта з-за таго, што яе ніхто не любіць, таму што яна велізарная. Апалон і Лахнеска разумеюць, што яны ідэальна дапаўняюць адзін аднаго, яны становяцца сябрамі. Гэтае сяброўства зменьвае іх.
Здымачная група
рэжысёр-пастаноўшчык ― Наталля Дарвіна аўтар сцэнарыя ― Наталля Дарвіна мастакі-пастаноўшчыкі ― Наталля Сушкевіч, Святлана Катлярова гукарэжысёр ― Уладзімір Ярмоленка мастакі-аніматары ― Наталля Дарвіна, Наталля Сушкевіч кампазітар ― Леанід Паўлёнак рэдактар ― Ксенія Вільчынская-Кржыжаноўская ролі агучвалі ― Юліяна Міхневіч, Міхаіл Дарвін, Вольга Анапрыенка, Аляксандр Ленкін, Максім Карасцялёў дырэктар ― Таццяна Голахава
Удзел у фестывалях
Удзельнік нацыянальнага конкурса ў межах мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад». Удзельнік міжнароднага фестываля казачнага жанру ў дзіцячым і сямейным кіно «Хрустальныя ключы», атрымаў спецыяльны прыз «За рамантычнасць». Удзельнік конкурснай праграмы міжнароднага фестываля The Sanctuary International Film Festival (Аўстралія).
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы 2019 года Катэгорыя:Мультфільмы на беларускай мове