Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года.

Лідарства ў табліцы хутка захапіў дзяржынскі «Арсенал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лакаматыў», аднак у верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клуб не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу. Пасля гэтага чыгуначнікаў у табліцы перагналі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат ачкоў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасць ачкоў, аднак па дадатковых паказчыках (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам выйшаў у Вышэйшую лігу. «Віцебск» пасля перамогі ў пераходных матчах над «Энергетыкам-БДУ» (0:0, 1:0) таксама здабыў павышэнне.

Склад удзельнікаў Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2022 у Вышэйшую лігу выйшлі наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь» і рагачоўскі «Макслайн», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі дзяржынскі «Арсенал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне трох каманд (з першых васьмі месцаў), каб павялічыць склад лігі з 13 каманд да 16.

28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым. 10 студзеня 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў «Макслайна» было вырашана, што клуб у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад. 2 сакавіка 2023 года «Макслайн» афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск.

Сярод першых васьмі клубаў Другой лігі па выніках сезона 2022 у лістападзе 2022 года было праведзена апытанне, згодна з якім павысіцца былі гатовыя чатыры: «Ніва» з Доўбізна (1-е месца), мінскія «Крумкачы» (2-е месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4-е месца) і «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца). 6 студзеня 2023 года па выніках нарады клубаў Першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзавання будуць дапушчаны 18 клубаў. Клубы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы з 16 удзельнікамі, таксама ў якасці запасных варыянтаў разглядалася запрашэнне ахвочых клубаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу Другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».

13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжання ліцэнзавання і ўдзелу ў Першай лізе, 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя». 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання замест клубаў, якія адмовіліся. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у Першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка па выніках паседжання камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у Першай лізе ў сезоне 2023.

6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: з Першай лігі ў Вышэйшую наўпрост выходзяць дзве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда Першай лігі гуляе пераходныя матчы з 14-й камандай Вышэйшай лігі; з Вышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае з Першай лігі апошняя каманда, а з Другой лігі ў Першую павышаюцца тры клубы. Такім чынам, у сезоне 2024 планаваўся ўдзел 18 каманд у Першай лізе.

16 сакавіка 2023 года адбылася жараб’ёўка Першай лігі.

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах) «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022) «Дняпро» (Магілёў) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022) «Ніва» (Доўбізна) (1-е месца ў Другой лізе 2022) «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца ў Другой лізе 2022) «Паперпрам» (Гомель) (удзельнік 1/8 фіналу Другой лігі 2022, атрыманне месца ў Першай лізе замест клубаў, якія адмовіліся)

Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022, выхад у Вышэйшую лігу) «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022, выхад у Вышэйшую лігу)

Іншыя змены «Макслайн» пераехаў з Рагачова ў Віцебск

Клубы-ўдзельнікі

КлубГорадМесца ў сезоне 2022СтадыёнУмяшчальнасць Арсенал Дзяржынск 14 у Вышэйшай лізе «Гарадзея», Гарадзея 1625 Астравец Астравец 5 Гарадскі 1006 Асіповічы Асіповічы 12 «Юнацтва» 1300 Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3750 Віцебск Віцебск 15 у Вышэйшай лізе ЦСК «Віцебскі» 8144 Дняпро Магілёў 16 у Вышэйшай лізе «Спартак» 7350 Жодзіна-Паўднёвае Жодзіна 5 у Другой лізе «Тарпеда» (штучнае поле) Лакаматыў Гомель 6 СДЮШАР-8 1500 Ліда Ліда 10 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Макслайн Віцебск 4 ЦСК «Віцебскі» (штучнае поле) Маладзечна Маладзечна 8 Гарадскі 4800 Ніва Доўбізна 1 у Другой лізе «Агра-Ніва» 1000 Орша Орша 9 Гарадскі2582 Паперпрам Гомель 9-16 у Другой лізе «Лакаматыў» 1500 Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220 Хваля Пінск 7 «Хваля» 3136 Шахцёр Петрыкаў 3 «Прыпяць» 800

Турнірная табліца

Вынікі матчаў

Пераходныя матчы Па выніках сезона «Віцебск» атрымаў права на пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мінскага «Энергетыка-БДУ» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Віцебск» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

Матч у адказ

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Юрый КлачкоўДняпро222 Іван ГрудзькоМакслайн203 Карэн ВарданянВіцебск164 Уладзіслаў ФядосаўОрша155 Марат КалінчанкаЖодзіна-Паўднёвае146 Мацвей ГерасімаўАрсенал136 Андрэй ЛеўкавецАрсенал136 Дзмітрый ФедарцоўНіва139 Аляксандр БуцькоЛакаматыў129 Дзмітрый ГалузаБаранавічы129 Станіслаў СтэфановічШахцёр12

Крыніца:

Крыніцы

Спасылкі

2023 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2023 годзе Катэгорыя:2023 год у футболе