Мікалай Валянцінавіч Хаўстовіч або Мікола Хаўстовіч () — беларускі і польскі літаратуразнаўца, перакладчык, гісторык беларускай літаратуры, былы выкладчык БДУ, прафесар Варшаўскага ўніверсітэтаProf. dr hab. Mikalaj Chaustowicz, [у:] baza «Ludzie nauki» portalu Nauka Polska (OPI), https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=131750&_k=mwpwzr. Даследчык беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў, творчасці Яна Баршчэўскага, гісторыі беларускага літаратурна-грамадскага руху першай паловы XIX ст., а таксама беларуска-польскіх культурных і літаратурных сувязяў. У Польшчы яму нададзены дзяржаўны тытул прафесара (2009).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1959 годзе на Случчыне. Скончыў Беліцкую СШ у 1976 годзе. Служыў у войску.

У 1980—1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985—1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988—1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускай літаратуры, пасля — выкладчык названай кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры. З 2000 г. — загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратурыБіяграфія.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30-40 гг. XIX ст.», а ў 2003 г. — доктарскую дысертацыю «Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30-40 гг. XIX ст.»Біяграфія

Даследуе беларускую літаратуру XVIII—XIX стагоддзяў. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэтаМікола Хаўстовіч / Часопіс ARCHE-Пачатак, https://web.archive.org/web/20220903135855/https://store.arche.by/authors/608.

Аўтар каля 300 публікацый, у тым ліку шматлікіх манаграфійХаўстовіч Мікола Валянцінавіч / Філалагічны факультэт БДУ, https://philology.bsu.by/by/tsentry/1853-kha-stovich-mikola-valyantsinavich. Перакладае з польскай мовыМікола Хаўстовіч / ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/translators/77-khaustovich-mikola.html.

Жыве і працуе ў Варшаве.

Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Асноўныя кірункі даследаванняў: гісторыя беларускай літаратуры XVIII—XIX стст., беларуская рамантычная традыцыя і творчасць Яна Баршчэўскага, а таксама беларуска-польскія літаратурныя і культурныя сувязі.

Быў рэдактарам і ўкладальнікам серыйнага зборніка «Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта» (вып. 1—10, 2000—2009), а таксама сурэдактарам «Acta Albaruthenica» (шэраг выпускаў 2000-х гадоў). Падрыхтаваў для выдання і суправадзіў навуковым апаратам (пераклады, уступы, каментарыі) шэраг тэкстаў класічнай беларускай і польскай літаратуры, у тым ліку ў кантэксце вывучэння спадчыны Яна Баршчэўскага і літаратуры XIX ст..

Абраныя працы Новыя аспекты праграмы па беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў: Вучэбна-метадычны дапаможнік. — Мінск: БДУ, 1994. — 54 с. (У сааўтарстве). XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах / Уклад., уступныя артыкулы, падрыхтоўка тэкстаў, пераклад з польск. мовы і камент. М. Хаўстовіча. — Мінск: БДУ, 1999. — Кн. першая. — 214 с. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-XIX стст.: Праграма. — Мінск: БДУ, 1999. — 44 с. (У сааўтарстве). XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах / Уклад., уступныя артыкулы, падрыхтоўка тэкстаў, пераклад з польск. мовы і камент. М. Хаўстовіча. — Мінск: БДУ, 2000. — Кн. другая. — 224 с. Беларуская літаратура XVIII—XIX стагоддзяў: Зборнік тэкстаў / Склад. і аўтар камент. М. В. Хаўстовіч. — Мн: БДУ, 2000. — 229 с. Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў. — Мінск: БДУ, 2001. — 171 с. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. — Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2002. — 186 с. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. — Мінск: БДУ, 2003. — 204 с. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка першая (другая палова XVIII — першая палова XIX стст). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». — Мн., 2006. — 224 с. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка другая. (Другая палова XIX ст.) Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / Уклад. і камент. М. Хаўстовіча. Мн., 2006. − 204 с. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка трэцяя (1901—1920). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». — Мн., 2006. — 305 с. Айчына здалёку і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандр Рыпінскі. — Мн., 2006. — 280 с. Тэкля з Бажымоўскіх Урублеўская і яе літаратурная спадчына // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. — Мн.: Лімарыус, 2007. — С. 218—234. Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага. Мн., 2008. — 148 с. «Я, хоць і не паэта…» // Arche. 2008. № 7-8. С. 880—923. Творчасць Яна Баршчэўскага вачыма рускага чалавека // Arche. 2009. № 4. С. 385—400. Аляксандр Рыпінскі: знаёмы і незнаёмы // Arche. 2009. № 5. С. 281—395. Літаратурна-выдавецкая дзейнасць Аляксандра Рыпінскага ў Лондане, [у:] Your Sun Shall Never Set Again, And Yuor Moon Shall Wane No More: Essays in Honor of Fr Alexander Nadson on the Occasion of his Eightieth Birthday and Fiftieth Anniversary of His Priesthood — Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана, Мінск 2009, с. 190—203. Шляхамі да беларускасці: Нарысы, артыкулы, эсэ, Варшава 2010, 648 с. Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ-XIX стагоддзі): Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў /у сааўтарстве, Мінск 2011, 66 с. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў, том першы, Варшава, 2014. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў, том другі, Варшава, 2016. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя, том трэці, Варшава, 2017. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі канца XVIII—XIX стагоддзя, том чацвёрты, Варшава, 2018. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя, том пяты, Варшава, 2019. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX стагоддзя, том шосты, Варшава, 2020. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX стагоддзя, том сёмы, Варшава, 2021. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XIX стагоддзя, том восьмы, Варшава, 2022.

Выбраныя пераклады Пільштынова С. Авантуры майго жыцця / Пераклад з польскай мовы, каментарыі. — Мн.: Маст. літ., 1993. — С. 19-379. Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Пераклад з польскай мовы, пасляслоўе, каментарыі. — Мн.: Юнацтва, 1996. — С. 5-261. Станкевіч С. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі: V. Балады і рамансы А. Міцкевіча / Пераклад з польскай // Спадчына. — 1998. — № 6. — С. 75-159. Равускі Г. Князь Радзівіл Пане Каханку (Раздзел з «Успамінаў Сапліцы») / Пераклад з польскай, каментарыі // Полымя. — 2000. — № 6. — С. 131—150. Ходзька І. Успаміны квестара / Пераклад з польскай, каментарыі // Край-Kraj. Дыялог на сумежжы культур: Polonica-Lithuanica-Albaruthenica / Рэд. А. Агееў і Я. Іваноў. — Магілёў: Магілёўск. абл. друкарня, 2000. — С. 167—245. Яцкоўскі І. Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды (урывак) / пераклад з польскай // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск восьмы. − Мн.: Права і эканоміка, 2007. − С. 167—237. Ходзька І. Успаміны квестара / пер. з польскай мовы, прадмова і камент. — Мн.: Universitas, 2007. — 204 с. Ганна Мастоўская. Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца / Пераклад і каментарый // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік, выпуск дзявяты. Мн., 2008. С. 169—196. Яцкоўскі І. Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды / Пераклад і каментарый // Arche. 2008. № 7-8. С. 924—1055. Аляксандр Рыпінскі. Беларусь / пераклад з польскай мовы і каментарый // Arche. 2009. № 5. С. 202—280. Баляслаў Прус. «Лялька» // Arche. 2010. № 4. С. 441—583. Ігнацы Яцкоўскі, Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды / укладанне, пераклад, пасляслоўе і каментарый, Варшава 2010, 290 с.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта