UC Browser — гэта вэб-браўзер, распрацаваны кампаніяй UCWeb. Па стане на 2017 год гэта быў самы папулярны мабільны браўзер у Індыі і Інданезіі, а таксама другі па папулярнасці ў Кітаі. Па стане на май 2022 года паводле StatCounter яго доля рынку браўзераў ва ўсім свеце складае 0,86 % (і 1,48 % на смартфонах).

Першапачаткова UC Browser быў запушчаны ў красавіку 2004 года на платформе Java ME, зараз даступны таксама на Android, iOS, BlackBerry OS, Symbian, Windows Phone, Microsoft Windows. Вядомы праблемы з бяспекай і прыватнасцю браўзера, напрыклад, у чэрвені 2021 года было выяўлена, што браўзер запісвае даныя карыстальнікаў, адпраўляючы IP-адрасы на серверы Alibaba.

Быў заблакіраваны ў Індыі 29 чэрвеня 2020 г. разам з 58 іншымі кітайскімі праграмамі, такімі як TikTok і WeChat, неўзабаве пасля пачатку інда-кітайскага памежнага канфлікта.

Функцыянальнасць UC Browser — гэта кросплатформавы вэб-браўзер, арыентаваны ў асноўным на мабільныя тэлефоны. Ён вядомы сваім невялікім памерам і тэхналогіяй сціскання даных, што робіць яго папулярным у менш развітых краінах, дзе людзі звычайна маюць мабільныя тэлефоны з абмежаванай памяццю і прапускной здольнасцю інтэрнэту. Браўзер выкарыстоўвае проксі-серверы, якія прапускаюць даныя праз серверы UCWeb перад адпраўкай на прыладу карыстальніка, што дазваляе сціскаць даныя, аднак таксама стварае рызыку для прыватнасці. Дадатковыя магчымасці браўзера ўключаюць воблачнае паскарэнне, падтрымку HTML5 і функцыі воблачнай сінхранізацыі, а таксама «хуткае спампоўванне», функцыю, якая загружае файлы некалькімі часткамі адначасова.

Гл. таксама Google Chrome Mozilla Firefox Microsoft Edge

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2004 годзе Катэгорыя:Браўзеры