Мікалай Канстанцінавіч Старшы́наў (;  — ) — рускі савецкі паэт, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1942 годзе скончыў школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў 2-е Ленінрадскае пяхотнае вучылішча і атрымаў званне старшы сяржант. З 1943 года на Заходнім фронце — памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода, рэдагаваў баявы лістокСтаршинов Николай Константинович // Праект «Бессмертный полк». У баях пад Спас-Дземенскам быў цяжка паранены. У 1944 годзе М. К. Старшынаў дэмабілізаваны і паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Інстытут скончыў у 1955 годзе. З 1955 года загадваў аддзелам паэзіі ў часопісе «Юность» і адначасова займаў пасаду кіраўніка літаратурнага аб’яднання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года на працягу дваццаці гадоў быў рэдактарам альманаха «Поэзия» выдавецтва ЦК УЛКСМ «Маладая гвардыя».

Памёр М. К. Старшынаў 6 лютага 1998 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у МасквеМогилы ушедших поэтов .

Творчасць Першыя вершы пачаў пісаць у 12-гадовым узросце. Друкаваўся з 1943 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Астннік» (1973), «Ранні час» (1977), «Тваё імя» (1980), паэм «Гвардыі радавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973), кнігі апавяданняў «Белы камень» (1968), кнігі «Памятны ўрок» (1980) і інш. Пераклаў на рускую мову асобныя творы А. Вялюгіна, М. Танка, А. Русецкага. Займаўся перакладамі літоўскай і фінскай паэзіі. Таксама М. К. Старшынаў займаўся збіраннем частушак і апублікаваў зборнікі «Частушкі з карцінкамі» (1991), «Дазвольце вас пацешыць» (1992), «Ой, Сеямёнаўна!» (1992).

Вершы паэта перакладзены на англійскую, нямецкую, іспанскую, нідэрландскую, польскую, чэшскую, румынскую мовы. Асобныя вершы пераклалі на беларускую мову К. В. Камейша і Ю. Свірка.

Крыніцы

Літаратура

СТАРШИ́НОВ Николай Константинович // Литературный энциклопедический словарь. / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987.

Спасылкі Старшинов Николай Константинович // Праект «Память народа» Старшинов Николай Константинович // Праект «Бессмертный полк» Мнацаканян Сергей Фронтовик, поэт, наставник // Литературная газета, № 48 (6489) (3-12-2014)

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы