Трэцяя грамадзянскай вайна ў Судане — узброенае супрацьстаянне на тэрыторыі Судана паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якая сыходзіць сваімі каранямі да апалчэння Джанджавід. Баявыя дзеянні ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі.

Першапачаткова асобныя СМІ назвалі падзеі спробай дзяржаўнага перавароту. З часам у медыя загаварылі аб перарастанні барацьбы ў грамадзянскую вайнуВоенный конфликт в Судане перерастает в новую гражданскую войну.

Сутыкненні выклікалі гуманітарны крызіс у сталіцы краіны і прыпыненне паветраных зносін. Міжнародная супольнасць аднадушна выказалася ў нейтральным ключы і заклікала бакі да міру. Аднак асобныя дзяржавы і замежныя сілы былі абвінавачаны ў падтрымцы таго ці іншага боку.

УСС і САП неадразова абвяшчалі аб часовым спыненні баявых дзеянняў, але не адно перамір’е не выконвалася фракцыямі канфлікту, таму супрацьстаянне працягвалася.

Перадгісторыя 19 снежня 2018 года ў Судане ўспыхнулі пратэсты з-за рэзкага росту цэн і пагаршэння эканамічнага стануSeveral killed in Sudan as protests over rising prices continue. У студзені 2019 года ўвага пратэстуючых пераключылася з эканамічных пытанняў на заклікі да адстаўкі прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра, які знаходзіўся ва ўладзе амаль 30 гадоўSudanese police fire on protesters demanding president step down'It’s more than bread': Why are protests in Sudan happening?.

На гэтым фоне 11 красавіка адбыўся дзяржаўны пераварот, і да ўлады прыйшлі вайскоўцы. Новым кіраўніком дзяржавы стаў Абдэль Фатах аль-Бурхан, узначаліўшы Пераходны ваенны савет. На змену яму прыйшоў Суверэнны савет. У яго склад увайшлі як грамадзянскія асобы, так і вайскоўцы. За два гады дадзены орган так і не змог прымірыць бакі з глыбокімі палітычнымі рознагалоссямі, што існавалі яшчэ ў часы аль-Башыра. Больш за тое, Савет пачаў праводзіць жорсткія эканамічныя рэформы, каб прэтэндаваць на пазыкі Міжнароднага валютнага фонду, аднак такое рашэнне выклікала супраціў сярод насельніцтваВ Судане произошла попытка переворота, задержали 40 военных — СМИ // Белорусский партизан, 21 сентября 2021.

21 верасня 2021 года прыхільнікамі экс-прэзідэнта Амара аль-Башыра была арганізавана спроба дзяржаўнага перавароту, але яна правалілася.

25 кастрычніка таго ж года, у выніку канфлікту паміж вайсковымі і грамадзянскімі прадстаўнікамі ўлады, генерал Бурхан здзейсніў дзяржаўны пераварот, усталяваўшы поўнае панаванне арміі ва ўрадзе. Быў арыштаваны прэм’ер-міністр Абдала Хамдок.

Прычыны і пазіцыі З моманту апошняга перавароту краінай кіравала ваенная хунта (Пераходны суверэнны савет Судана). Камандуючы Узброенымі сіламі Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан і камандзір Сіл аператыўнай падтрымкі Махамед Хамдан Дагала былі лідарамі змоўшчыкаў. Аднак паколькі аль-Бурхан, які ўзначальваў хунту, манапалізаваў уладу, Дагала выказаў шкадаванне з нагоды перавароту .

У пачатку красавіка 2023 года было адкладзена падпісанне пагаднення паміж хунтай і прадстаўнікамі больш за 50 грамадзянскіх арганізацый і груп. Пагадненне прадугледжвала стварэнне ў краіне пераходнай грамадзянскай улады. Акрамя таго, дакумент, подпіс пад якім паставілі таксама лідары апазіцыйнага альянсу «Сілы за свабоду і перамены», устанаўліваў тэрміны пераходнага перыяду, за якім павінны рушыць услед выбары. Прычынай пераносу падпісання стала неабходнасць узгадніць інтэграцыю САП у склад Узброеных Сіл. Паміж арміяй і войскамі Дагала пачаліся рознагалоссі з нагоды будучай структуры бяспекі і прынцыпаў фарміравання. У прыватнасці пра тое, хто павінен узначаліць узброеныя сілы як галоўнакамандуючы — прафесійны вайсковец (пазіцыя БурханаСтрельба, взрывы и нехватка еды: история спасения белоруса из Судана) або грамадзянскі лідар (пазіцыя Дагала)Андрей Резчиков. Столкновения в Судане имеют отношение к интересам России // Взгляд : газета. — 15 апреля 2023..

З 11 красавіка атрады САП былі разгорнуты паблізу горада Мерове, а таксама ў Хартуме. Улады загадалі ім сысці, аднак байцы адмовіліся падпарадкоўваццаSudan: clashes around the presidential palace, there are fears of a coup attempt in Khartoum — video, 15 April 2023.. 13 красавіка САП пачалі мабілізацыю. Гэта выклікала асцярогі з нагоды магчымага паўстання супраць хунты. Суданскія ўлады заявілі, што мабілізацыя была незаконнай.

Аргументуючы сваю пазіцыю, Дагала абвінаваціў Бурхана ў спробе вярнуць да ўлады Башыраلحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع".. У сваю чаргу суданская армія абвінаваціла САП у «здрадлівай змове» супраць краіны і заявіла, што арганізацыя будзе распушчана.

Ход падзей

Падзеі 15 красавіка Баявыя дзеянні пачаліся 15 красавіка з нападаў байцоў САП на некалькі вайсковых лагераў у Хартуме. Сутыкненні распаўсюдзіліся на сталічныя раёны Джабра, Кафуры і ШамбатFighting broke out in Sudan between national army and RSF militiamen , 15 April 2023. Прадстаўнікі ваенізаваных фарміраваній заявілі, што яны захапілі міжнародны аэрапорт. Побач з галоўным камандаваннем і рэзідэнцыяй Бурхана была чутна стральба. Атрады, лаяльныя Дагала, умацавалі свае пазіцыі ў аэрапорце, а ўрадавыя сілы размясцілі бранятэхніку каля прэзідэнцкага палацаالسودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023. Пазней паўстанцы паведамілі пра захоп прэзідэнцкай рэзідэнцыі, аднак улады абверглі гэта. Наступныя баі вяліся з ужываннем цяжкага ўзбраення. УСС задзейнічалі авіяцыю, а войскі Дагала выкарыстоўвалі сістэмы супрацьпаветранай абароны і цяжкую артылерыю для адбіцця варожых нападаў. Самыя жорсткія баі назіраліся ў цэнтры каля прэзідэнцкага палаца і штаба арміі. Сутыкненні закранулі і Амдурман (горад-спадарожнік сталіцы)Al-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman.

У першую палову дня баі ахапілі Мерове. Тут барацьба вялася за аэрапорт і бліжэйшую ваенную базу. Адначасна мяцежнікі захапілі паветраную гавань Аль-АбейдSoudan: des tirs nourris à Khartoum, déploiement militaire à Omdurman, 15 April 2023. У 13:30 прыхільнікі Бурхана заявілі, што камандуючы сіламі САП у штаце Белы Ніл здаўся, а мяцежныя лагеры Тайба і Соба былі «знішчаны». Атрады Дагала паведамілі, што яны захапілі аэрапорт, штаб сувязі і медыцынскі корпус у Аль-Фахіры. Урад у сваю чаргу абвясціў аб перамогах у правінцыях Гедарэф і Касала. Хутка пачалі паступаць звесткі пра баі ў горадзе Порт-СуданSudan’s army and rival force clash, wider conflict feared 15 April 2023.

Таксама сутычкі зафіксаваны ў Дарфуры, а менавіта ў Залінгеіمراسل العربية: قتال بين الجيش والدعم السريع في مدينة زالنجي في ولاية وسط دارفور #العربية_عاجل https://alarabiya.net, 15 April 2023 і Эль-ФашырыEyewitnesses in #Sudan’s North Darfur State say clashes have erupted between the army and paramilitary Rapid Support Forces (#RSF) in the capital el-Fasher.. Адначасна паўстанцы амаль без баёў захапілі Эль-Генейну. Гэтая перамога дазволіла войскам Дагала ўзяць і іншыя гарады Дарфура, у ліку якіх Кабкабія і Ньяла.

Наступныя сутыкненні

16 красавіка Служба агульнай разведкі абвясціла аб паланенні генерал-маёра і брыгаднага генерала з атрадаў САП. 19 красавіка байцы Бурхана абвінавацілі праціўніка ў нападах на мірных жыхароў у Хартуме і іншых частках краіны, здзяйсненні актаў рабаванняў і падпалаў на рынку ў Хартум-Бахры, а таксама ў рабаваннях і нападах на людзей у Мерове. 20 красавіка паведамлялася аб выбухах у Эль-Абейдзе, сталіцы штата Паўночны Кардафан. 25 красавіка ўрадавыя сілы захапілі горад Вад-Банда ў штаце Заходні Кардафан. Прыхільнікі Дагала на наступны дзень заявілі, што захапілі нафтаперапрацоўчы завод і электрастанцыю ў Гарыры. Паведамлялася аб новых баях у Заходнім Кардафане. У штаце Блакітны Ніл фіксаваліся міжабшчынныя сутыкненні.

1 мая прадстаўнікі арміі генерала Бурхана паведамілі, што адбілі шэраг удараў праціўніка ў розных частках краіны, у тым ліку наступленні з заходніх рэгіёнаў, уздоўж паўночна-заходняй мяжы і з Эль-Багіра ў Джэбель-Аулію. Крыху пазней актывізаваліся баі за дарфурскія гарады Эль-Фашыр і Эль-Генейна. Акрамя таго, да ўзброенай барацьбы на захадзе краіны далучыўся апазіцыйны «Рух за справядлівасць і роўнасць». 26 мая міністэрства абароны абвясціла мабілізацыю адстаўных вайскоўцаў.

11 чэрвеня баі ўспыхнулі з новай сіла: паведамлялася аб новых выпадках нападаў арабскіх апалчэнцаў у Эль-Генейне і авіяцыйных бамбардзіроўках сталіцы, а горад Аль-Абейд быў абложаны паўстанцамі. 21 чэрвеня да канфлікту далучылася фракцыя аль-Хілу з групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач». Разам з САП яе баевікі атакавалі часці УСС у штаце Паўднёвы Кардафан, а менавіта ў гарадах Кадуглі і Аль-Даланджы.

У ліпені на поўдні краіны ўзмацніліся сутыкненні УСС з атрадамі Дагала і аль-Хілу. Прыхільнікі апошняга захапілі некалькі гарнізонаў у Паўднёвым Кардафане і пачалі атакі ў Блакітным Ніле. 24 ліпеня ўрадавыя сілы перакрылі дарогу Хартум — Бара. Паводле заяў прадстаўнікоў Бурхана, шашу выкарыстоўвалі часці САП . 31 ліпеня Мустафа Тамбур, лідар адной з фракцый групоўкі «Вызваленчы рух Судана», абвясціў, што яго сілы далучыліся да Бурхана ў барацьбе супраць Дагала .

17 верасня офіс Суданскай падатковай службы і 18-павярховая вежа Greater Nile Petroleum Oil Company, славутасць Хартума, загарэліся падчас баёў. УСС абвінавацілі САП у падпале будынкаў. Байцы Бурхана атакавалі пазіцыі паўстанцаў у Эль-Абейдзе і адбілі ў ворага лагер Аль-Хасахіса ў Залінгеі. 18 верасня ў Порт-Судане ўспыхнулі баі паміж УСС і апалчэннем племя беджа пад правадырствам Шэбы Дарара. 23 верасня баевікі фракцыі групоўкі «Вызваленчы рух Судана» пад пачаткам аль-Нура захапілі горад Тавіла. 6 кастрычніка САП усталявалі кантроль на Аль-Айлафунам у 30 км ад сталіцы.

1 кастрычніка часці САП атакавалі горад Вад-Ашан у Паўночным Кардафане. 5—6 кастрычніка яны ўсталявалі кантроль над горадам Аль-Айлафун на паўднёвы ўсход ад Хартума, захапіўшы помпавую станцыю на нафтаправодзе. У канцы месяца атрады войск Дагала ўзялі штабы УСС у Ньяле (16-я дывізія) і Залінгеі (21-я пяхотная дывізія). 4 лістапада САП бяруць штаб 15-й дывізіі ў Генейне. 16 лістапада фракцыя ВРС Міні Мінаві і Рух за справядлівасць і роўнасць заявілі, што далучаюцца да сіл Бурхана ў барацьбе з генералам Дагала. У канцы лістапада абвастрыліся баі ў Заходнім Кардафане (Эль-Адэе, Бабануса, Муглад). 27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП. 8 снежня войскі Дагала ўварваліся ў штат Гедарэф.

16 снежня разгарнуліся баі за Вад-Медані, адміністрацыйны цэнтр штата Гезіра. 19 снежня горад захоплены. Аль-Джазіра назвала страту Вад-Медані «важным паваротам» у вайне. Суданскае грамадства стала губляюць веру ў тое, што ўрад Бурхана здольны разграміць Дагала. Выраслі заклікі да дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення цяперашняга ваеннага кіраўніцтва.

Падзеі 2024 года У пачатку 2024 года паўстанцы Дагала здзейснілі атакі на Паўднёвы Кардафан, разграміўшы сілы праціўніка ў горадзе Хабіла ў нубійскіх гарах і прасунуўшыся ў бок Даланга. 8 студзеня адбыліся сутыкненні ў гарах Нубы з удзелам УСС, САП і НВРС-П. Урадавая авіяцыя атакавала лагер байцоў Дагала пад Далангам. Напярэдадні атрады НВРС-П захапілі горад. Суданская армія паспрабавала адбіць яго, але прыхільнікі Дагала і аль-Хілу сумесна адбілі атаку праціўніка. У рэшце рэшт пачаліся сутычкі паміж НВРС-П і САП. Апошнія былі вымушаны адступіць. Потым прыхільнікі Дагала, якія адыходзілі з-пад Даланга, увайшлі ў горад Муглад у Заходнім Кардафане, лёгка ўзяўшы горад пад свой кантроль.