Аўсяніца авечая (Festuca ovina) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

Апісанне Расліна вышынёй да 60 см, утварае шчыльныя дзярніны. Похвы лісця амаль да асновы расшчэпленыя або толькі ў ніжняй частцы замкнёныя. Лісцевыя пласцінкі звонку звычайна шурпатыя. Сцяблы пад мяцёлкай голыя і гладкія ці зрэдку ўкрытыя шыпікамі або кароткімі валаскамі. Мяцёлка сціснутая. Каласкі даўжынёй 5-7 мм.

Пашырэнне Барэальна-еўрапейскі від. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў сухіх хвойніках, на сухадольных лугах, ускрайках дарог.

Літаратура

Катэгорыя:Аўсяніца Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы