Суданскі крызіс бежанцаў 2023 года паўстаў на фоне канфлікту паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП).
Напярэдадні Да канфлікту 2023 года многія суданцы беглі з радзімы падчас Другой грамадзянскай войны і вайны ў Дарфуры. Некаторыя грамадзяне Судана засталіся ў іншых краінах назаўжды. Так, напрыклад, напярэдадні красавіцкіх падзей толькі ў Чадзе іх налічвалася не менш за 400 000.
Чарговыя баявыя дзеянні ў краіне ўспыхнулі 15 красавіка, спачатку ахапіўшы сталічны Хартум, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.
Многія жыхары сталіцы апынуліся ў сваіх дамах без электрычнасці і вады больш чым на 48 гадзін, што яшчэ больш пагоршылася гвалтам, які меў месца падчас поснага месяца Рамадан. Хартумцы праз вулічныя перастрэлкі не маглі выйсці за прадуктамі ў краму. У бальніцах адчуваўся недахоп персаналу і запасаў матэрыялаў з-за патоку параненых. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заявіла, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў ваколіцах Хартума практычна немагчыма, і папярэдзіла, што сістэма аховы здароўя Судана знаходзіцца на мяжы калапсу.
Унутранае бежанства Тысячы жыхароў Хартума беглі з пешшу або на аўтамабілі ў больш бяспечныя раёны краіны. Некаторыя пацярпелі ад рабаванняў. Каля 300 хартумцаў беглі на паўднёвы ўсход у Эль-Гадарыф, 3000 — у лагер эфіопскіх бежанцаў Тунайдба ва Усходнім Судане, 28 000 — у Вад-Мадані. На 2 мая ў ААН паведамілі аб 334 000 унутрана перамешчаных асоб. На 19-га чысла іх колькасць узрасла да 843 тысяч, а на 29-га — 1 800 000.
Станам на 13 ліпеня заўлена пра 2,4 млн перамешчаных, а да 18-га — 2,6. 3 жніўня паведамлялася аб 3,02 млн. Станам на 19 жніўня заяўлена аб 3,4 млн. 7 верасня была дасягнута адзнака ў 4,07 млн.
12 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у сваёй справаздачы назвала лічбу ў 4 118 119 унутраных бежанцаў.
На 21 лістапада колькасць унутраных бежанцаў дасягнула адзнакі ў 5 млн. 29 снежня паведамлялася пра адзнаку ў 5 855 848.
На 11 чэрвеня 2024 года налічвалася 7 720 119 унутрана перамешчаных асоб.
На 5 лютага 2025 гэтая лічба вырасла да 8 856 313.
Замежнае бежанства З пачаткам баявых дзеянняў мірныя жыхары імкнуліся пакінуць Судан. Бежанцы пешшу або на аўтобусах ці ж машынах накіраваліся да дзяржграніц суседніх дзяржаў. Першапачаткова асноўны паток прынялі Чад і Паўднёвы Судан. Уцекачы пераважна прыбывалі з Хартума і Дарфура. На фоне крызісу Чырвоны Крыж неадкладна аказаў дапамогу бежанцам. Так, на егіпецкай тэрыторыі арганізацыя разгарнула для суданцаў два лагеры.
Некаторыя з грамадзян краіны спрабавалі выехаць праз замежныя дыпмісіі. У пасольствах яны накіравалі запыты на візу і перадалі свае пашпарты, але з-за абвастрэння сітуацыі замежныя прадстаўніцтвы закрыліся. Такім чынам, людзі не здолелі пакінуць Судан.
З 15 па 24 красавіка краіну пакінулі больш за 30 000 чалавек.
Улады Чада ў першы дзень супрацьстаяння паведамілі пра тысячы ўцекачоў. У наступныя дні ААН заявіла аб прыбыцці велізарнай колькасці людзей, у асноўным з Дарфура. Да 19 красавіка іх колькасць дасягнула 20 000 чалавек. Амаль усе бежанцы былі жанчынамі і дзецьмі. 23 красавіка да мяжы з Егіптам на аўтобусах прыблі сотні мірных жыхароў. 24 красавіка ўлады акругі Рэнк (Паўднёвы Судан) паведаміла пра прыбыццё тысячы бежанцаў. Паводле іх ацэнак, у краіну на той момант трапіла не менш за 10 000 чалавек, у асноўным жанчыны і дзеці.
Да 28-га колькасць бежанцаў значна ўзрасла. Паведамлялася аб прабыцці 14 000 чалавек у Егіпет, 3000 — у Джыбуці, ад 3500 да 4000 — у Эфіопію. Яшчэ 700 накіраваліся ў ЦАР. У пачатку мая, па падліках ААН, налічвалася ўжо 100 000 бежанцаў за мяжой, з якіх толькі ў Егіпце апынулася 40 тысяч. Да 5 мая з краіны беглі 110 000 чалавек, з якіх 30 тысяч прыняў Чад і столькі ж Паўднёвы Судан. На 10-га чысла колькасць уцекачоў павялічалася да 150 000.
На 12 мая за мяжой апынулася 200 тысяч суданцаў, а на 19-га — 250 (адсюль 110 прыняў Егіпет). На канец месяца іх было ўжо 350 000. Да 4 чэрвеня колькасць бежанцаў павялічалася да 425. Станам на 12 чэрвеня паведамлялася пра 530 000 чалавек, якія пакінулі краіну, з іх 149 — у Чадзе. Да 26 чэрвеня за межы краіны бегла ўжо 600 000 суданцаў.
Станам на 13 ліпеня заўлена пра 724 тысяч бежанцаў. Да 18 ліпеня гэтая лічба павялічалася яшчэ на шэсць тысяч. Да 239 000 прыняў Чад (з іх 160 000 былі этнічнымі масалітамі), 115 000 — Паўднёвы Судан, 45 000 — Эфіопія, 15 000 — ЦАР. 3 жніўня паведамлялася аб 926 000. 19-га лік дасягнуў адзнакі ў міліён, а 7 верасня — 1,1 млн.
12 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у сваёй справаздачы назвала лічбу ў 1 130 516 знешніх бежанцаў. На 21 лістапада іх стала ўжо 1.4 млн. 29 снежня паведамлялася пра адзнаку ў 1 523 350.
На 11 чэрвеня 2024 года за мяжу беглі 2 170 592 суданцаў.
На 5 лютага 2025 гэтая лічба вырасла да 3 506 383.
Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане Катэгорыя:Бежанцы Катэгорыя:Крызісы