Хаджыдэр () — возера-ліман у Адэскай вобласці Украіны.

Утварылася ў выніку другаснага адчлянення пясчаным перасыпам ад лімана Алібей, з якім злучана вузкім каналам. Упадае рака Хаджыдэр.

Даўжыня 4 км, шырыня ад 1,5 да 3 км, глыбіня да 1,2 м. Берагі пераважна нізкія, спадзістыя. Дно ўкрыта цёмна-шэрым супясчаным мулам з лінзамі пяскоў, маюцца лекавыя гразі.

Салёнасць змяняецца па сезонах ад 20 да 30 ‰ і больш. Тэмпература вады ўлетку 25…30 °C, узімку возера замярзае.

Рыбалоўства.

Літаратура Вихованець Г. В. Хаджидер // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.

Катэгорыя:Азёры Адэскай вобласці Катэгорыя:Басейн Чорнага мора