Алібей () — ліман у Адэскай вобласці Украіны.
Ад Чорнага мора аддзелены пясчана-ракушачнікавым перасыпам шырынёй 100—200 м. Злучаецца з ліманамі Шаганы, Бурнас, Карачаус пратокамі (шырыня 2,5-3 км), з возерам Хаджыдэр — вузкім каналам.
Даўжыня па восі 15 км, шырыня ад 2 да 11 км, плошча 72 км². Глыбіня да 2,5 м. Берагі крутыя, высокія (5-14 м), парэзаныя ярамі, ёсць косы.
Рэжым жыўлення вызначаецца інфільтрацыяй марской вады, атмасфернымі ападкамі і выпарэннем. Салёнасць змяняецца па сезонах ад 20 да 30 ‰, максімальная — 140 ‰. Дно ўкрыта цёмна-шэрым мулам з лінзамі пяскоў, ёсць лекавыя гразі (іх тоўшча складае каля 0,5 м).
Водзяцца бычкі, атэрыны, трапляецца кефаль. Месца пасялення вадаплаўных птушак.
Літаратура Амброс Ю. О. Алібей // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 1 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989.
Катэгорыя:Азёры Адэскай вобласці Катэгорыя:Басейн Чорнага мора Катэгорыя:Лагуны