Пагадненне ў Ліна-Маркусі () — дамова, заключаная паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй 24 студзеня 2003 года ў Ліна-Маркусі (Францыя). Дакумент стаў адной са спроб мірнага ўрэгулявання Першай Івуарыйскай вайны.

Пагадненне прадугледжвала меры двух розных тыпаўL'accord de Marcoussis, entre droit et politique: Ажыццяўленне дзяржаўнымі органамі рэформаў, якія тычыліся ўмоў абрання прэзідэнта; прымянення закона ад 23 снежня 1998 г. аб сельскіх землях; рэкамендацый па СМІ, арміі, правоў і свабод чалавека, раззбраення і дэмабілізацыі. Акрамя таго, павінны быць прыняты законы і пастановы для паляпшэння становішча замежнікаў і абароны іх уласнасці і асобы. Неадкладнае змяненне размеркавання паўнамоцтваў у адпаведнасці з Канстытуцыяй. Сюды адносіцца абмежаванне ролі кіраўніка дзяржавы, які губляў права прызначаць прэм’ер-міністра; фарміраванне Урада нацыянальнага прымірэння; перадача паўстанцам пасад у міністэрствах абароны і ўнутраных спраў.

Па выніках гэтай сустрэчы Седу Дыара, лаяльны апазіцыі, быў прызначаны прэм’ер-міністрам.

З юрыдычнага пункту гледжання пагадненне ў Ліна-Маркусі дэ-факта вызначала новую Канстытуцыю.

Спасылкі Texte des accords de Linas-Marcoussis sur France Diplomatie.

Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Студзень 2003 года Катэгорыя:Падзеі 24 студзеня Катэгорыя:2003 год у палітыцы