Літафіты (ад — камень і — расліна), петрафіты ( — камень, скала) — расліны, якія растуць на камянях і скалах. Яны спрыяюць механічнаму і хімічнаму разбурэнню горных парод, у выніку чаго ўтвараецца першасная глеба.
Літафіты — гэта некаторыя віды сіне-зялёных водарасцяў, лішайнікаў, імхоў, папарацей і некаторых насенных раслін. Сярод літафітаў вылучаюць хазмафіты — расліны, якія пасяляюцца на першаснай глебе ў расколінах і паглыбленнях скал.
Спасылкі
Біологічний словник / за ред. I. Г. Підоплічка. — К. : Головна редакція УРЕ, 1974. — Т. 3. — 552 с.
Катэгорыя:Экалогія раслін