Хуанпу — рака ў Кітаі, працякае цераз Шанхай, даўжыня — 97 км. Рака выцякае з прэснаводнага возера Дзяньшань.
Сярэдняя шырыня ракі 400 м, глыбіня 9 м. Рака адыгрывае важную ролю для горада, бо служыць асноўнай крыніцай пітной вады для Шанхая. Акрамя таго, рака дзеліць горад на дзве часткі: Пудун (усходняя) і Пусі (заходняя).
Уздоўж Хуанпу размешчана Набярэжная Вайтань.
Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Янцзы