Інфарматык, Навуковец у галіне камп’ютарных навук — вучоны, які спецыялізуецца ў акадэмічным вывучэнні інфарматыкі.

Навукоўцы ў галіне інфарматыкі звычайна працуюць над тэарэтычнымі аспектамі вылічэння, а не над апаратнымі, на якіх пераважна засяроджаны інжынеры-інфарматыкі (але ёсць і выключэнні). Хаця навукоўцы ў інфарматыцы таксама могуць сфакусаваць сваю працу і даследаванні на канкрэтных галінах (такіх як распрацоўка і праектаванне алгарытмаў і структур даных, распрацоўка праграмнага забеспячэння, тэорыя інфармацыі, тэорыя баз даных, , лікавыя метады, , і камп’ютарны зрок), іх аснова — тэарэтычнае вывучэнне вылічэння, якоя з’яўляецца іх вытокамі.

Асноўная мэта навукоўцаў-інфарматыкаў — распрацоўка або праверка мадэляў, часта матэматычных, для апісання ўласцівасцей вылічальных сістэм (працэсараў, праграм, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з іншымі камп’ютарамі, і г. д.) з агульнай мэтай выяўлення канструкцый, якія дадуць карысны вынік (хутчэй, менш, танней, больш дакладна і г. д.).

Адукацыя Большасць навукоўцаў у галіне інфарматыкі павінны мець доктарскую або магістарскую ступень у інфарматыцы або сумежных дысцыплінах, такіх як матэматыка або фізіка.

Галіны спецыялізацыі  — уключае структуры даных і алгарытмы, , тэорыю інфармацыі і кадавання, тэорыю праграмавання і фармальныя метады. Камп’ютарныя сістэмы — уключаюць архітэктуру камп’ютара і інжынерыю камп’ютарных сістэм, аналіз прадукцыйнасці камп’ютара, паралелізм і размеркаваныя вылічэнні, камп’ютарныя сеткі, камп’ютарную бяспеку, крыптаграфію і базы даных. Камп’ютарныя прыкладанні — уключаюць камп’ютарную графіку і візуалізацыю, чалавека-камп’ютарнае узаемадзеянне, навуковыя вылічэнні і штучны інтэлект. Інжынерыя праграмнага забеспячэння — прымяненне інжынерыі для распрацоўкі праграмнага забеспячэння сістэматычным метадам.

Занятасць Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук часта наймаюцца фірмамі, якія выпускаюць праграмнае забеспячэнне, навукова-даследчымі і распрацоўчымі арганізацыямі, дзе яны распрацоўваюць тэорыі, якія дазваляюць ствараць новыя тэхналогіі. Таксама навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук працуюць у навукова-адукацыйных установах, такіх як універсітэты.

Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук могуць прымяніць свае веды да больш практычных прыкладанняў, займаючыся, напрыклад, інжынерыяй праграмнага забеспячэння. Яны таксама могуць займацца сферай IT-кансалтынгу і могуць разглядацца як від матэматыкаў, з улікам таго, якое мноства галін залежыць ад матэматыкі. Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук, якія працуюць у прыватным сектары, могуць з часам перайсці на кіруючыя або лідарскія пазіцыі.

Занятасць для навукоўцаў у галіне камп’ютарных навук прагназуецца як вельмі перспектыўная. Такія перспектывы, часткова, можна растлумачыць хуткім ростам у галіне дызайну камп’ютарных сістэм і сумежных паслуг, а таксама ў галіне публікацыі праграмнага забеспячэння, якая, згодна з прагнозамі, ёсць адной з найхутчэй растучых галін эканомікі ЗША.

Гл. таксама Праграміст

Крыніцы

Катэгорыя:Інфарматыка Катэгорыя:Прафесіі