Sud-Aviation SA.330 Puma — французскі сярэдні транспартны верталёт. Здзейсніў першы палёт 15 красавіка 1965 года, усяго пабудавана каля 700 машын. Шырока пастаўляўся на экспарт. Нягледзячы на тое, што верталёт створаны ў Францыі, гэтак жа было ліцэнзавана выкарыстанне для такіх краін як: Інданезія, Вялікабрытанія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.
Тэхнічныя характарыстыкі Экіпаж: 1-3 чалавекі Пасажыраўмяшчальнасць: да 20 салдат Даўжыня: 18,15 м Даўжыня фюзеляжа: 14,06 м Дыяметр апорнага вінта: 15,0 м Дыяметр рулявога вінта: 3,04 м Вышыня: 5,14 м База шасі: 4,045 м Каляіна шасі: 2,38 м Маса пустога: 3536 кг Максімальная ўзлётная маса: 7000 кг Аб’ём паліўных бакаў: 1544 л (без дадатковых бакаў) Сілавая ўстаноўка: 2 × турбавальных Turbomeca Turmo IVC Магутнасць рухавікоў: 2 × 1575 л. с. (2 × 1175 кВт (узлётная))
Мадыфікацыі SA.330A — прататып верталёта. SA.330B — першая серыйная мадыфікацыя для французскіх узброеных сіл. SA.330C — экспартная версія з рухавіком Turmo IVC. SA.330E — мадыфікацыя брытанскай фірмы Westland. Puma HC.Mk.1 — абазначэнне SA.330E пасля прыняцця ў 1971 годзе на ўзбраенне брытанскіх ВПС. SA.330F — грамадзянская версія. SA.330G — мадыфікацыя транспартнага верталёта SA.330F з Turmo IVC. SA.330Н — мадыфікацыя SA.330B з Turmo IVC. SA.330J — грамадзянская версія на базе SA.330F з Turmo IVC. SA.330L — экспартная шматмэтавая версія. IAR-330H — румынскі транспартны варыянт фірмы IAR на базе SA.330H. IAR-330L — румынскі ўдарна-транспартны варыянт з 2 20-мм гарматамі. Oryx — гібрыдная версія, распрацаваная фірмай Atlas (ПАР) на базе SA.330L, але з рухальнай сістэмай верталёта SA.332.
Літаратура Jane's All The World's Aircraft 1975-76 / Taylor, John W. R. ed.. — London: Macdonald and Jane's, 1975. — P. 47-49. — 830 p. — ISBN 0-354-00521-9.
Катэгорыя:Ваенна-транспартныя верталёты Катэгорыя:Верталёты Францыі