Жаркоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Жаркоўскі.

Геаграфія Жаркоўскі раён мяжуе з Нялідаўскім, Бельскім і Заходнядзвінскім раёнамі, а таксама са Смаленскай вобласцю. Плошча раёна складае 1625,49 км².

Гісторыя Жаркоўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. Але з 1945 па 1957 гады знаходзіўся ў складзе Велікалуцкай вобласці, а пасля яе ліквідацыі зноў вярнуўся ў склад Калінінскай вобласці.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці