Іерусалімская акруга — адна з сямі адміністрацыйных акруг Ізраіля. Яе плошча складае 653 км² (уключаючы Усходні Іерусалім). Адміністрацыйны цэнтр — горад Іерусалім, які з’яўляецца таксама сталіцай дзяржавы. У акругу ўваходзяць анексаваныя пасля Шасцідзённай вайны 1967 года ўсходнія раёны горада.
Насельніцтва
У працэнтных суадносінах:
Яўрэі: 697 700 чал. (65,94 %) Арабы-мусульмане: 318 600 чал. (30,11 %) Арабы-хрысціяне: 12 500 чал. (1,18 %) Іншыя: 13 400 чал. (1,26 %)
Неяўрэйскае насельніцтва складаецца з 30,11 % мусульман, 1,18 % хрысціян і 1,26 % тых, хто не назваў веравызнанне. thumb|left|280px|Траса 1: Тэль-Авіў — Іерусалім у раёне Іерусаліма
Спасылкі
Катэгорыя:Акругі Ізраіля