Сюй Чжыхун (; нар. 1942) — кітайскі біёлаг, фізіёлаг раслін, батанік, малекулярны генетык. Былы Прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта (1999—2008), прафесар і віцэ-прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук (1992), дэпутат Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Прэзідэнт International Association for Plant Tissue Culture and Biotechnology (2002—2006). Дырэктар Шанхайскага біялагічнага цэнтра (Shanghai Research Center of Life Sciences). Даследаваў біятэхналогію раслін, працэсы вырошчвання раслін на цыталагічнай аснове з дапамогай культываваных клетак, уключаючы сою, арахіс, алама і іншыя важныя сельскагаспадарчыя расліны.
Біяграфія
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1942 года на акупаванай японцамі тэрыторыі ў павеце Усі правінцыі Цзянсу. У 1965 годзе скончыў Пекінскі ўніверсітэт (факультэт біялогіі), затым аспірантуру Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін Акадэміі навук Кітая, дзе застаўся пасля заканчэння вучобы. У 1979-1981-займаўся навукова-даследчай працай у Вялікабрытаніі (Універсітэт Нотынгема). З 1983 года намеснік дырэктара Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін (SIPP). У 1988-1996-узначальваў лабараторыю малекулярнай генетыкі раслін (National Laboratory of Plant Molecular Genetics, SIPP).
З 1991 года дырэктар Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін (SIPP). З 1992 года віцэ — прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук.
У 1997 годзе абраны акадэмікам Кітайскай акадэміі навук. У 1999—2008 гадах прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта
Узнагароды і прызнанне
1988 — «National Outstanding Young and Middle-Aged Specialist» 1990 — «First Prize of the Natural Science of Chinese Academy of Sciences Award» 1991 — «Third Prize of National Natural Science Award» 1994 — ганаровы прафесар Ганконгскага ўніверсітэта 1994 — ганаровы доктар Лестэрскага ўніверсітэта (Англія) 2000 — ганаровы доктар Нотынгемскага ўніверсітэта (Англія) 2001 — ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта 2002 — ганаровы доктар Універсітэта Васэда (Японія) 2003 — ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла (Канада) 2003 — Ганаровы доктар Мельбурнскага ўніверсітэта (Аўстралія) 2003 — ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта (Канада) 2007 — ганаровы доктар (Аўстралія) 2008 — ганаровы доктар Усходне-Англійскага ўніверсітэта (Англія) 2002—2006 — прэзідэнт International Association for Plant Tissue Culture and Biotechnology, затым стаў кіраўніком Кітайскага нацыянальнага камітэта Man and of Biosphere ЮНЕСКА і кіраўніком Кітайскага таварыства біялогіі раслін (Chinese Society of Plant Biology).
Спасылкі
Xu Zhihong, President of Peking University
Катэгорыя:Батанікі Кітая Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук