— японскі прадпрымальнік і , былы імперскі прынц, прадстаўнік адной з малодшых галін японскай імператарскай фаміліі.
Біяграфія Нарадзіліся ў Чанчуне, сталіцы марыянеткавай дзяржавы Маньчжоу-го. Другі сын (1909—1992), другога кіраўніка Дома Такэда-но-Мія, і Сандзё Міцука (1915—2013). На момант нараджэння ён атрымаў тытул імперскага прынца, але ва ўзросце трох гадоў у 1947 годзе, калі ўсе члены бакавых ліній імператарскага дома былі пазбаўлены сваіх імперскіх тытулаў і статусаў, ён стаў простым грамадзянінам Японіі.
Выпускнік , Такэда атрымаў поспех у спорце, у тым ліку ў рэгбі і хакеі на лёдзе.
Неўзабаве пасля заканчэння школы ажаніўся з дачкой Сігеру Акада, старшыні ўнівермага . У мужа і жонкі двое дзяцей.
Цунэхару Такэда быў прадпрымальнікам у гандлёвай кампаніі «» з 1967 па 2005 год, займаў пасаду прэзідэнта харчовай прамысловай кампаніі «Chuo Setsubi Engineering» у 2005—2007 гадах.
З 7 жніўня 2007 па 29 лістапада 2010 года Цунэхару Такэда з’яўляўся паслом і паўнамоцным прадстаўніком Японіі ў Балгарыі. У верасні 2010 года Георгі Пырванаў узнагародзіў Цунэхару Такэду ордэнам «Стара-планіны» 1-й ступені.
Катэгорыя:Дыпламаты Японіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Японіі