Цюн Яо (, кіт. 瓊瑤, піньінь Qióng Yáo; ) — псеўданім Чэнь Чжэ, тайваньскай пісьменніцы і прадзюсара, якую прызнаюць самым папулярным аўтарам любоўных раманаў на кітайскай мове. За сваё жыццё яна стварыла больш за 50 раманаў. Па яе творах знята больш за 100 фільмаў і тэлесерыялаў.
Кароткая біяграфія Яна і яе брат-блізнюк нарадзіліся ў 1938 годзе падчас Другой кітайска-японскай вайны ў Чэнду, правінцыя Сычуань, у бацькоў, уцекачоў з Пекіна, занятага японскімі войскамі ў 1937 годзе. Бацькі Чэнь Чжыпін () і маці Юань Сіншу () атрымалі добрую адукацыю. У 1942 годзе сям’я пераехала ў родны горад Чэнь Чжыпіна, Хэн’ян, правінцыя Хунань, каб далучыцца да дзядулі Чэнь Мосі (). У 1944 годзе, пасля , яны перажылі цяжкае падарожжа ў ваенную сталіцу Чунцын, падчас якога ім некалькі разоў цудам удалося пазбегнуць смерці.
У 1949 годзе яе сям’я пераехала на Тайвань, дзе Чэнь скончыла эксперыментальную пачатковую школу Тайбэйскага ўніверсітэта () і тайбэйскую муніцыпальную сярэднюю школу для дзяўчынак Чжуншань. Тройчы праваліўшы ўступныя экзамены ва ўніверсітэт, яна выйшла замуж за пісьменніка Ма Сэньцына.
Кар’ера У 18 гадоў Цюн Яа закахалася ў свайго школьнага настаўніка кітайскай мовы. Гэты вопыт лёг у аснову яе дэбютнага рамана «За акном», які стаў адным з самых папулярных яе твораў і паклаў пачатак яе пісьменніцкай кар’еры.
Раманы Цюн Яа спачатку публікаваліся ў часопісе Crown Magazine, які належаў Пін Сінь-таа, а затым выходзілі ў выдавецтве Crown Publishing, што таксама належыць Піну, які пазней стаў яе другім мужам. Удваіх яны займаліся экранізацыяй літаратурных твораў, часта самі выступаючы ў якасці прадзюсераў або сцэнарыстаў. У экранізацыях 1970-х гадоў часта фігуравалі , , і/або .
Яе любоўныя раманы былі вельмі добра прыняты на Тайвані, і да 1990-х гадоў яна таксама стала адным з самых прадаваных аўтараў у мацерыковым Кітаі. Раманы-бэстсэлеры «За акном» і «У глыбіні двара» (1969) неаднаразова перавыдаваліся.
У яе творах часта малююцца сумніўныя з пункту гледжання грамадскіх нормаў рамантычныя адносіны (напрыклад, паміж настаўнікам і вучаніцай). Яе любоўныя раманы і іх экранізацыі падвяргаліся крытыцы за іх меладраматычныя сюжэтныя лініі і шматслоўныя дыялогі. Чытачы і гледачы Цюн Яа — пераважна жанчыны, паколькі асноўны акцэнт у яе творах зроблены на пачуццях маладых жанчын.
Зноскі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Пісьменнікі Тайваня Катэгорыя:Кінапрадзюсары Кітая Катэгорыя:Кінапрадзюсары Тайваня