Таццяна Віктараўна Логінава (нар. , г. п. Ушачы, Беларусь) — беларуская футбалістка, нападаючая. Выступала за зборную Беларусі.

Клубная кар’ера Здольнасць да спорту заўважыў яе настаўнік фізічнай культуры П. С. Леановіч у Плінскай школы. У 1995 годзе прыйшла трэніравацца ва Ушацкую ДЮСШ, была залічана ў групу, у якой займаліся хлопчыкі 1983—1984 гадоў нараджэння. Футбольная каманда, у якой пад выглядам хлопца выступала яна, заняла трэцяе месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе сярод хлопчыкаў 9-10-гадовага ўзросту, а пазней стала срэбраным прызёрам першынства Віцебскай вобласці, прапусціўшы наперад толькі каманду ДЮШАР № 6 горада Віцебска.

У верасні 2000 года яна падпісала кантракт з клубам «Універсітэт-96» горада Віцебска, у складзе якой заняла другое месца ў розыгрышы кубка Рэспублікі Беларусь, а таксама ў складзе маладзёжнай зборнай рэспублікі ўдзельнічала ў паўфінальным турніры чэмпіянату Еўропы. Пазней пераехала ў Гродна, дзе паспяхова выступала за футбольную каманду «Белкард».

З 2008 года выступае за «Бабруйчанку» з горада Бабруйска. У 2008 годзе каманда заваявала трэцяе месца чэмпіянату рэспублікі, у 2009 — другое месца гэтага ж турніру і Кубак Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе каманда стала пераможцай чэмпіянату, а для заваявання Кубка не хапіла зусім крышачку: па пенальці прайгралі камандзе горада Мінска «Зорка БДУ».

У 2010 годзе запрасілі ў нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь, дзе яна прымала ўдзел у адборачных гульнях чэмпіянату Еўропы з камандамі Македоніі і Нарвегіі. Крыніцы

Спасылкі Ушачская футболистка Татьяна Логинова Футбол — дело женское! Очередной трофей в свою копилку положила бывшая воспитанница Ушачской ДЮСШ Татьяна Логинова

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Бабруйчанка