Storm Shadow  — кіраваная ракета класа «паветра — зямля» прызначаная для паражэння нерухомых цэляў на вялікай адлегласці. Ракета мае боегалоўку вагой 450 кг, якая можа знішчыць умацаваныя пабудовы кшталту бункераў. Вытворца характарызуе ракеты як малазаўважныя для сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Апісанне Ракеты Storm Shadow былі распрацаваныя ў 1990-я гады французскай кампаніяй Matra і брытанскай British Aerospace. У французскай арміі гэтая ракета мае назву Scalp (па першых літарах на французскай мове — «шматцэльная высокадакладная крылатая ракета вялікай далёкасці з аўтаномным навядзеннем»).

Storm Shadow выкарыстоўваліся ў Іраку, Лівіі і Сірыі.

Спасылкі Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Катэгорыя:Ракеты «паветра-паверхня» Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:Крылатыя ракеты Францыі Катэгорыя:Крылатыя ракеты Вялікабрытаніі