Жанна (Жанэта) Трафімаўна Прахарэнка (; ,  — , ) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1988).

Біяграфія Жанна Прахарэнка нарадзілася 11 мая 1940 года ў Палтаве. Сапраўднае імя — Жанэта. Бацька родам з Віцебска. Пасля пераезду сям’і ў Ленінград першыя ўрокі акцёрскага майстэрства атрымала ў Ленінградскім гарадскім палацы піянераў ім. Жданава.

У 1964 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстры С. А. Герасімаў і Т. Ф. Макарава). Яе аднакурснікамі былі будучыя зоркі савецкага і расійскага кіно — Галіна Польскіх, Лідзія Федасеева-Шукшына, Ларыса Лужына. Жанна Прахарэнка яшчэ студэнткай дэбютавала ў адной з лепшых карцін пра Вялікую Айчынную вайну — «Балада пра салдата» Рыгора Чухрая. Велізарны глядацкі поспех меў і фільм Юлія Райзмана «А калі гэта каханне?», дзе Жанна сыграла ролю старшакласніцы Ксеніі.

Актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.

Жанна Прахарэнка памерла ў Маскве 1 жніўня 2011 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Актрысу пахавалі 4 жніўня на Хаванскіх могілках у Маскве.

Крыніцы