Íгар Івано́ў (Ihar Ivanoŭ; нар. 1974, Расоны, Віцебская вобласць, Беларусь) ― беларускі і брытанскі выдавец, бібліятэкар, публіцыст, рэдактар, перакладчык, кніганоша. Дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Актывіст брытанскага і беларускага гей-рухуIhar Ivanou: To survive in a homophobic society with the homophobic government, LiveJournal, shcher_ban, 2 November 2011, https://shcher-ban.livejournal.com/203426.html. Сябра групы Хрысціянская візіяІваноў Ігар. Хрысціянская візія: Маніторынг парушэнняў правоў грамадзян і рэлігійных суполак і аб’яднанняў, 15.06.2023 // Царква і палітычны крызіс у Беларусі / Church and the Political Crisis in Belarus.
Біяграфія Нарадзіўся ў РасонахДзьмітры Гурневіч, «Я вернік і гей». Беларускі каталік тлумачыць кліру, чаму ў гэтым няма супярэчнасьці, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2019. У дзяцінстве разам з маці пераехаў у Мінск. Маці ― Надзея Іванова, адна з першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзейГанна Соўсь, «55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне» Радыё Свабода, 17 лютага 2020, https://www.svaboda.org/a/30438233.html. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «гісторыя».
У 1999—2004 гадах вывучаў пастырскае багаслоўе ў Місіянерскім інстытуце ў Лондане.Мікола Іваноў () Беларускае студэнцкае жыцьцё ў Вялікай Брытаніі Гаўдэамус. Радыё Свабода. Архіўная копія. Магістарскую ступень атрымаў ва ўніверсітэце Ляфбара (графства Лестэршыр) у 2005 годзе па спецыяльнасці «менеджмент інфармацыі і бібліятэк».
Жыве і працуе ў Лондане.
Дзейнасць Ігар Іваноў — прафесійны бібліятэкар. Працаваў у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане, быў сакратаром і радцам яе апякунскай рады.
Быў супрацоўнікам часопіса «Унія» і аднайменнага выдавецтваУнія № 4, 1995, стар. 48.«Вялікі выбух з абмежаванай адказнасьцю». 30-годдзе часопісу «Унія», Беларускі Калегіюм, 30.11.2020, https://web.archive.org/web/20211107183857/https://belcollegium.by/vyaliki-vybux-z-abmezhavanaj-adkaznascyu-30-goddze-chasopisu-uniya/, адным з стваральнікаў грэка-каталіцкай газеты «Царква»Царква № 4й, 1995, стар. 16. у 1995 годзе і супрацоўнікам газеты «Каталіцкія навіны» у 1997—1998 гадах, рэдактарам штомесячніка «Belarusian News Bulletin» (2000—2002) Англа-беларускага таварыства і супрацоўнікам бюлетэню студэнтаў Беларускай каталіцкай місіі ў Ангельшчыне «Наша місія».
У 1999 годзе заснаваў першы веб-сайт беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. У 2011 годзе стварыў у Вялікабрытаніі выдавецтва «belarusians.co.uk», якое выдала першую кнігу гей-прозы па-беларуску.
Стваральнік веб-сайту і пашыральнік ідэй і творчасці Джэймса Алісана, каталіцкага святара і тэолага, перакладчык яго тэкстаў на беларускую і рускую мовыДж. Алісан, Разняволіць сумленне гея, пераклад на беларускую Ігара Іванова, http://jamesalison.com/be/sumliennie/.
Улетку 2022 году стварыў выдавецтва Скарына / Skaryna PressСтаронка выдавецтва Skaryna Press, https://www.skarynapress.com/pra-nas. Цягам 2022—2023 гадоў прыняў удзел у некалькіх прэзентацыях выдавецтва і яго новых выданняў«Ня ўсё, чым хочаш займацца прафэсійна, дае табе заробак». Размова з кіраўніком выдавецтва Skaryna Press у Лондане, Радыё Свабода, 17 снежань 2022, https://www.svaboda.org/a/32179417.html.
Бібліяграфія
Baltic and Slavonic Libraries in Britain: Their Place in Developing Group Identity and the Life of Emigre Communities. —London: Manifold, 2006. — ISBN 0901067156. Игорь Иванов. Рецензия на книгу о. Фомы Хопко «Христианская вера и однополое влечение: Восточно-православные размышления» // Гомосексуальность и христианство в XXI веке: сборник статей разных лет / Сост. В. Созаев. — СПб., 2014, С. 112—117. Игорь Иванов. Обретая своё имя // Гомосексуальность и христианство в XXI веке: сборник статей разных лет / Сост. В. Созаев. — СПб., 2014, С. 184—188. Игорь Иванов. Богословские репрезентации гомосексуальности // Гомосексуальность и христианство в XXI веке: сборник статей разных лет / Сост. В. Созаев. — СПб., 2014, С. 248—251. Игорь Иванов. Люди веры в ЛГБТ-сообществе: преодоление биполярности (на примере британского опыта) // Гомосексуальность и христианство в XXI веке: сборник статей разных лет / Сост. В. Созаев. — СПб., 2014, С. 252—262. Игорь Иванов. Гейские дилеммы и воодушевления: о вещах преходящих // Гомосексуальность и христианство в XXI веке: сборник статей разных лет / Сост. В. Созаев. — СПб., 2014, С. 294—308.
// CILIP Update. — 2017 (March). — P. 36-37. — ISSN 2046-0406.
// Наша гісторыя. — 2021. — № 5. — С. 28-35. — ISSN 2617—2305. Акно на Захадзе // Наша гісторыя. ― 2021. ― № 5. ― С. 36-41. ― ISNN 2617—2305.
Крыніцы
Катэгорыя:Бібліятэкары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі