Саюз нямецкіх Акадэмій навук () — аб'яднанне васьмі найбуйнейшых навуковых акадэмій Германіі.
У адрозненне ад многіх іншых краін у Германіі, паводле прынцыпу федэральнай арганізацыі дзяржавы, няма адзінай Акадэміі навук. Агулам у краіне існуе сем розных Акадэмій, аб'яднаных у саюз, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Майнцы. Колькасць правадзейных членаў і членаў-карэспандэнтаў — 1 400 чалавек.
Галоўная задача Акадэмій — клопат аб развіцці навукі. Асаблівую ўвагу яны надаюць падтрымцы міжгаліновага навуковага супрацоўніцтва.
У Саюз Акадэмій навук ФРГ уваходзяць: Баварская акадэмія навук у Мюнхене (заснавана ў 1759 годзе) Берлін-Брандэнбургская акадэмія навук (заснавана ў 1992 годзе) Акадэмія навук Паўночнага-Рэйна-Вестфаліі ў Дзюсельдорфе (заснавана ў 1970 годзе) Акадэмія навук у Гайдэльбергу (1763-1803, паўторна заснаваная ў 1909 годзе) Акадэмія навук у Гётынгене (заснавана ў 1751 годзе) Саксонская акадэмія навук у Лейпцыгу (заснавана ў 1846 годзе) Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы (заснавана ў 1949 годзе) Акадэмія навук у Гамбургу (заснавана ў 2005 годзе)
Акрамя таго, у Гале знаходзіцца Акадэмія прыродазнаўчых навук Германіі «Леапальдзіна» (), якая не з'яўляецца членам Саюза Акадэмій навук ФРГ.
Акадэміі навук выступаюць у ролі пасродніка паміж навукай і грамадствам, а таксама спрыяюць міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву. Фінансаванне нямецкіх Акадэмій навук ажыццяўляецца з бюджэтных сродкаў федэральных зямель.
Гл. таксама Таварыства Макса Планка
Спасылкі Афіцыйны сайт Пра Акадэмію навук ФРГ на сайце Study in Germany
Катэгорыя:Акадэміі навук Катэгорыя:Навука ў Германіі