Шарлота дэ Бурбон (; — ) — каралева Кіпра, тытулярная каралева Іерусаліма і Кілікійскай Арменіі.
Біяграфія Шарлота была дачкой графа Жана дэ Бурбона і Кацярыны дэ Вандом.
У 1411 годзе Шарлота выйшла замуж за кіпрскага караля Януса, які два гады таму скасаваў шлюб з Англезіяй Вісконці. У Януса і Шарлоты было шасцёра дзяцей выжыла чацвёра: Блізняты (1415) Жак дэ Лузіньян (1416—1426) Іаан (Жан) II (III) (16 мая 1418 — 28 ліпеня 1458), кароль Кіпра з 1432, тытулярны князь Антыёхіі Ганна дэ Лузіньян (каля 24 верасня 1419 — 11 лістапада 1462), прынцэса Кіпра; муж: з 1 лістапада 1433 (Шамберы) Людовік I (21 лютага 1402 — 29 студзеня 1465), граф Савойскі Марыя дэ Лузіньян (1420 — 29 красавіка 1437)
Прыбыццё Шарлоты на Кіпр ажывіла французскую культуру пры кіпрскім двары, што стала характэрнай рысай кіравання Януса. Кіпрскі двор захапіўся французскай літаратурай і музыкай.
Шарлота памёрла ў 1422 годзе ад чумы.
Спасылкі
Катэгорыя:Каралевы Кіпра Катэгорыя:Каралевы Іерусаліма Катэгорыя:Бурбоны — дэ Ла Марш Катэгорыя:Памерлі ад чумы Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XV стагоддзя