У маі 2023 года серыя паводак абрынулася на гарады Балоння, Чэзена, Фарлі, Равена і Рыміні і іх наваколлі ў італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья. Першыя патопы адбыліся 2—3 мая і прывялі да гібелі 2 чалавек. Яшчэ адна серыя паводак пачалася 16 мая. У выніку апошняй загінула па меншай меры чатырнаццаць чалавек і 50 000 былі вымушаны пакінуць свае дамы.

Бедства стала следствам таго, што за два тыдні выпала сямімесячная норма ападкаў, а гэта выклікала разліў 23 рэк па ўсім рэгіёне. У некаторых раёнах амаль палова сярэднегадавой нормы ападкаў выпала ўсяго за 36 гадзін. Больш за тое, адбылося прынамсі 300 апоўзняў, 43 гарады аказаліся закрануты паводкамі.

Дэпартамент грамадзянскай абароны краіны абвясціў у правінцыі найвышэйшы ўзровень небяспекі. У выратавальных аперацыях па ўсім рэгіёне ўдзельнічалі, акрамя іншых людскіх рэсурсаў, члены Protezione Civile, італьянскага Чырвонага Крыжа і розных узброеных і паліцэйскіх сіл, уключаючы італьянскую армію, ваенна-марскі флот, ваенна-паветраныя сілы і карабінераў.

Паводка стала самай магутнай у Італіі за апошнія 100 гадоў.

Заўвагі

Катэгорыя:2023 год у Італіі Катэгорыя:Май 2023 года Катэгорыя:Паводкі Катэгорыя:Стыхійныя бедствы 2023 года