«Black Magick SS» — аўстралійскі інды-гурт, які грае ў стылях блэк-метал, псіхадэлічны рок і сінтэзатарная музыка. Тэматыка песень пераважна акультная. Адметнай рысай групы з’яўляецца сумесь візуальнай эстэтыкі нацысцкай Германіі і псіхадэлічнага мастацтва. З-за гэтага, часам памылкова групу адносяць да нацыянал-сацыялістычнага блэк-метала.
Гісторыя Першы афіцыйны рэліз EP «Symbols of Great Power», які складаўся з чатырох песень, выйшаў у 2012 годзе. Існуе меркаванне, што «Black Magick SS» ― гэта сайд-праект удзельнікаў аўстралійскага калектыва «Wolfblood», падобнага па тэматыцы і стылю. Аднак удзельнікі «Black Magick SS» ніяк не каментуюць сваю творчасць і захоўваюць ананімнасць. Таксама ёсць тэорыі, што ўдзельнікі звязаны з аўстралійскімі гуртамі «Tarot» і «The Wizar'd».
У 2013 годзе памёр першы ўдарнік гурта.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
The Black Abyss (2015) Kaleidoscope Dreams (2017) Spectral Ecstasy (2018) Rainbow Nights (2020) Burning Bridges (2023)
Сінглы и EP
Symbols of Great Power (2012) Panzerwitch (2013) Hidden In Plain Sight (2015) The Owls Of Winter / Talisman (2015)
Сайд-праекты
Mystery — Spaceman / Faces (2024) Mystery — Untitled (2025) Dracula — Open Graves at Midnight (2013) Dracula — Black Wings over Transylvania (2014) Dracula — Screams from the Dungeon (2025) Dracula — In Memoriam (2025)
Спасылкі BLACK MAGICK SS – Rainbow Nights Razlivene noći i poslednji dani - Black Magick SS: Rainbow Nights (2020) Black Magick SS – Kaleidoscope Dreams (2017)
Катэгорыя:Музычныя калектывы Аўстраліі Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2012 годзе