Мустафа Ахмед Адам аль-Хаўсаві (; нар. 5 жніўня 1968Indictment of Zacarias Moussaoui.) — грамадзянін Саудаўскай Аравіі, які трапіў па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ў зняволенне да ЦРУ. Паводле амерыканскіх уладаў, быў галоўным фінансістам нападаў 11 верасня 2001 годаThe 9/11 Commission Report: Final Report of the National Commission on Terrorist Attacks Upon the United States (2004, P. 172) 9/11 Commission Report..

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Джыда.

Паводле амерыканскіх уладаў, аль-Хаўсаві, хоць сам ён гэта адмаўляў (p. 21-22), раней працаваў у Камітэце Аль-Каіды па СМІ. Пры арганізацыі тэрактаў 11 верасня 2001 года адказваў за фінансавае забяспячэннеhttps://www.9-11commission.gov/report/911Report.pdf. Як мяркуецца, падтрымку ў падрыхтоўцы акцый аказваў з красавіка, знаходзячыся ў ААЭ. У дзень нападаў аль-Хаўсаві накіраваўся ў Пакістан>"Verbatim Transcript of Combatant Status Review Tribunal Hearing for ISN 10011"(p. 27).

1 сакавіка 2003 года мужчына затрыманы і перададзены ЦРУ"Report of the Senate Select Committee On Intelligence Committee Study of the Central Intelligence Agency's Detention and Interrogation Program Together with Foreword by Chairman Feinstein and Additional and Minority Views (2014, P. 188, n. 1106)" (PDF). United States Senate Select Committee on Intelligence. December 9, 2014.. Першапачаткова яго ўтрымлівалі ў турме Солт-Піт (Афганістан)Mustafa al-Hawsawi" , Cageprisoners. Потым яго накіравалі ў Антавілей (Літва). 6 верасня 2006 года вязень прыбыў у турму Гуантанама.

У зняволенні ахоўнікі нанеслі яму траўмы. Ён пакутаваў ад анальных расколін, хранічнага гемарою і, што самае сур’ёзнае, ад сімптаматычнага выпадзення прамой кішкі.

У чэрвені 2008 года над вязнем пачаўся трыбунал ваеннай камісіі. Для абароны аль-Хаўсаві запрошаны саудаўскі адвакат Мантасер аль-Заят.

Працэс крытыкавалі ў Amnesty International. Па заяве арганізацыі, трыбунал парушаў міжнародныя стандарты справядлівага судовага разбору, зрываючы ўстанаўлення ісціны, перашкаджаючы празрыстасці і адмаўляючы прыцягненне да адказнасці за катаванніAmnesty International, USA, , Torture Survivor Facing Unfair Treatment. 23 студзеня 2015 года ўтрыманне аль-Хаўсаві асудзіла рабочая група ААН па адвольных затрыманнях"Opinions adopted by the Working Group on Arbitrary Detention at its seventy-first session (17–21 November 2014) No. 50/2014 (United States of America and Cuba)" , 13 February 2015.

Спасылкі Information on Hawsawi and 13 other detainees, Office of the Director of National Intelligence The Final 9/11 Commission Report Alleged al Qaeda paymaster in custody - CNN Indictment of Zacarias Moussaoui Pentagon charges 6 in 9-11 attacks, MSNBC 'Clean team interrogated 9-11 suspects, MSNBC

Катэгорыя:Затрыманыя прывіды