Гальбштат (, ; у 1938—1991 — Някрасава) — сяло ў Алтайскім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Нямецкага нацыянальнага раёна і сельскага паселішча Гальбштацкі сельсавет. Размешчана за 430 км на захад ад Барнаула.

Мае вялікае культурнае значэнне на ўзроўні Алтайскага края. Сяло размешчана ў межах Кулундзінскай раўніны, якая адносіцца да Заходне-Сібірскай раўніны, на вышыні 139 метраў над узроўнем мора. Рэльеф мясцовасці раўнінны. Сяло акружана палямі. Распаўсюджаны цёмна-каштанавыя глебы і чарназёмы паўднёвыя.

Насельніцтва

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Алтайскага края